АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Сяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч

Сяргей Кунцэвіч: Мяне катавалі электрашокерам, каб даведацца, дзе Статкевіч
03.06.2017
Фігурант «Справы патрыётаў» Сяргей Кунцэвіч, які 2 чэрвеня быў выпушчаны з СІЗА № 1, адказаў на пытанні «Свабоды» пра ўмовы ўтрымання ў турме і пра тое, што адбылося падчас ягонага затрымання.

 — Сяргей, як вы сябе адчуваеце?

 — Маральна — здаровы. Фізычна — ёсьць праблемы. У мяне хворыя ныркі, у турме не было ніякага лячэньня, не прапускалі мэдыкамэнты, якія для мяне прыносілі сваякі. Да таго ж, спачатку я быў у СІЗА КДБ, усяго 14 дзён. Там мяне катавалі электрашокерам.

 — Што вам казалі падчас катавання? Якую інфармацыю хацелі атрымаць?

 — Дзе знаходзіцца Мікола Статкевіч. Гэта было перад акцыяй 25 сакавіка. Але я не зламаўся, нічога не сказаў.

 — Што яшчэ там адбывалася?

 — У СІЗА КДБ некалькі дзён я трымаў галадоўку. Мяне шантажавалі, пагражалі фізычнай расправай. Быў фізычны ціск, заломвалі рукі. Было падозраньне на страсенне мозгу, але доктара ня выклікалі. Пасля мяне перавялі ў турму на Валадарскага.

 — Чаму вас адпусцілі?

 — Відаць, баяцца. Дыктатура трымаецца на страху.

 — Які цяпер ваш статус?

 — Я пад падпіскай пра нявыезд і ня маю права разгалошваць абставіны сваёй справы.

 — Як вы можаце пракамэнтаваць вашае затрыманне. Па БТ паказалі, што ў вас у аўто знайшлі дзясяткі бутэлек з кактэйлем Молатава.

 — Гэта ўсе сфабрыкавана было. Яны ведалі, што я часам падвозіў Міколу. Гэта машына не мая, я ўзяў яе ў сябра. Яны даведаліся, дзе яна стаіць і падкінулі туды гэтыя бутэлькі. Я павінен быў прывезці толькі гукаўзмацняльную апаратуру.

 — Як вы вярталіся дадому? Як вас сустрэлі бацькі і нявеста Тацяна?

 — Мяне выпусцілі 2 чэрвеня каля 16 гадзін. Я апынуўся ў горадзе з торбамі, без тэлефона і грошай. Неяк дабраўся дадому. Усе былі вельмі радыя, вядома.

 — Якія вашыя планы цяпер?

 — Планы — каб не было дыктатуры.



Дата стварэння навіны 03.06.2017

Возврат к списку