АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Сяргей Кунцэвіч на волі

Сяргей Кунцэвіч на волі
03.06.2017
Сяргей Кунцэвіч — яшчэ адзін фігурант "справы патрыётаў" выпушчаны на свабоду.

Раніцай 3 чэрвеня Сяргей Кунцэвіч напісаў журналісту Свабоды ў перапісцы «Ўкантакце»:

 «Я на волі. Усе заявы пазней».

 На просьбу пракаментаваць сваё вызваленне і ранейшую інфармацыю пра катаванні электрычнасцю ў СІЗА на вуліцы Валадарскага, Кунцэвіч адказаў наступнае:

 

«Ня ўсё адразу. Мне трэба вывучыць абстаноўку. Дзякуй за матэрыялы, якія вы пісалі пра мяне, пакуль быў у няволі».

 Сяргей Кунцэвіч — паплечнік Міколы Статкевіча, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі.

 Мікола Статкевіч таксама пацвердзіў Свабодзе, што Кунцэвіч на волі:

 «Мы гаварылі ў Інтэрнэце. Гэта было каля гадзіны ночы 3 чэрвеня. Пакуль Сяргей павінен прыйсці ў сябе, адпачыць. Пазней будзе больш інфармацыі», — сказаў Статкевіч.

 Сяргей Кунцэвіч — адзін з фігурантаў «справы патрыётаў». Яго затрымалі 24 сакавіка. Адразу ён трапіў у «амерыканку», а 6 красавіка яго перавялі ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

 

У некалькіх відэа на БТ журналісты называлі Сяргея Кунцэвіча «кіроўцам Статкевіча». У сюжэце пра затрыманне перад акцыяй 25 сакавіка паказалі, як з яго машыны нібыта дастаюць бутэлькі з гаручай сумессю, так званым кактэйлем Молатава.

 

па інф. novychas.by


Дата стварэння навіны 03.06.2017

Возврат к списку