АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне новы спіс лекаў без рэцэпта

У Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне новы спіс лекаў без рэцэпта
03.06.2017
Праект дакумента апублікаваны на сайце Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі вынесены на грамадскае абмеркаванне новы спіс лекаў, якія прададуць у беларускіх аптэках без рэцэпта. Як адзначае тэлеканал “Беларусь 1”, абноўлены пералік актуалізаваны з улікам наяўнасці або адсутнасці рэгістрацыі прэпаратаў і істотна не змяніўся ў параўнанні з папярэднім (ён абнаўляўся 5 гадоў таму), паведамляе Еўрарадыё. Спецыялісты кажуць, што чакаюць заўваг і прапаноў ад пастаўшчыкоў і ўрачоў, бо ў спісе прысутнічаюць медыцынскія прэпараты пад міжнароднымі непатэнтаванымі найменнямі незалежна ад іх гандлёвых назваў.

 

Заўвагі і прапановы Міністэрства аховы здароўя чакае да 16 чэрвеня. Спецыялісты падкрэсліваюць, што 60% ад усіх зарэгістраваных лекаў у Беларусі будуць адпускацца без рэцэпта.

 



Дата стварэння навіны 03.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку