АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Хто такі Віталь «Пума»?

Хто такі Віталь «Пума»?
03.06.2017
Заўзятары з дзясятка краін салідарызаваліся з фанатам мінскага «Дынама», асуджаным за «распальванне варожасці».

Ад пачатку года фанацкі сектар мінскага «Дынама» пустуе як на хатніх, гэтак і на гасцявых матчах. І гэта дзіўна, бо вядома, што «Дынама» мае самую шматлікую фанацкую групоўку ў краіне. У чым прычына? Чарговае супрацьстаянне з сілавікамі? І так, і не.

Справа ў тым, што ў лістападзе мінулага года ў Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК быў затрыманы адзін з самых аўтарытэтных фанатаў мінскага «Дынама» Віталік «Пума». За месяц да гэтага сілавікі правялі ператрус у яго дома, канфіскавалі тэхніку.

 

У лістападзе ж «Пуме» прадставілі абвінавачанні па частцы 2 артыкула 343 Крымінальнага кодэкса — «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характара». Адным з пунктаў абвінавачання быў змешчаны на сайце Укантакце ролік з рэкламай прэзерватываў, які нават перамог на «Канскіх львах» у 2010 годзе. Паглядзець рэкламу свабодна можна на Ютубе, а гэты сэрвіс уважліва сочыць, каб не прапускаць ніякай парнаграфіі.


Выданне by.tribuna.com, праўда, дадае, што гэта было не адзінае абвінавачанне фаната. Яго судзілі таксама па артыкуле 130 ч. 1 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варажнечы». У выніку Мінскі абласны суд асудзілі Віталя «Пуму» да 2,4 года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

У выніку фанаты «Дынама» вырашылі не хадзіць на гульні да той пары, пакуль Віталь не апынецца на свабодзе.

У першы дзень лета запрацаваў адмысловы сайт, прысвечаны Віталю. У сацыяльных сетках актыўна юзаецца хэштэг #freepuma.

«Пума» быў актыўным фанатам мінскага «Дынама» ад 1998 года. Варта адзначыць, што левыя фанаты «Партызана» называюць яго адным з самых крайне правых фанатаў краіны. «Адзін з алдовых мінскіх бонаў (адгалінаванне скінхэдаў — «НН»). Жыве ў Гатаве. Нягледзячы на тое што скончыў інстытут з чырвоным дыпломам, мазгоў яму ад гэтага не дадалося. Пастаянна раздае пагрозы на адрас антыфашыстаў і фанатаў МТЗ-РІПА, толькі, як правіла, яны ні да чаго не прыводзяць. Праз сваю тупасць і адмарожанасць быў шматкроць біты, прытым самымі рознымі людзьмі», — такую характарыстыку «Пуме» даюць антыфашысты.

Асабліва трэба адзначыць, што флэш-моб у падтрымку «Пумы» падтрымалі фанаты з самых розных краін — Польшчы, Украіны, Расіі, Балгарыі, Венгрыі, Сербіі, Латвіі, Эстоніі і іншых. Натуральна, што сваю салідарнасць выказваюць і многія беларускія клубы.

Напрыклад, фанаты бранскага «Дынама» сфоткаліся з бел-чырвона-белым сцягам, на якім напісана FreePuma. Фанаты маскоўскага ЦСКА намалявалі графіці па-беларуску «Трымайся, Пума». А прыхільнікі плоўдзеўскага «Боцева» вывесілі на гульні аграмадны банер таксама па-беларуску «Трымайся, Пума! Фанат не злачынца».

     Асабліва на гэтым фоне адзначыўся адзін з гульцоў мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Арцём Быкаў, які таксама не пабаяўся змясціць у сябе на старонцы хэштэг #freepuma.


 

 па інф.nn.by



Дата стварэння навіны 03.06.2017

Возврат к списку

cashback