АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Колькасць абітурыентаў, якія абралі на ЦТ беларускую мову, вырасла на рэкордныя 28%

Колькасць абітурыентаў, якія абралі на ЦТ беларускую мову, вырасла на рэкордныя 28%
02.06.2017
На беларускую мову зарэгістраваліся амаль 28,5 тысячы чалавек (летась было 22,3 тысячы чалавек).

Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў назваў колькасць абітыруентаў, якія запісаліся на цэнтралізаванае тэставанне па тым ці іншым прадмеце.

Ілюстрацыйнае фота.

Агулам зарэгістраваліся 92 274 чалавек. Гэта на 8500 чалавек менш, чым летась. Але з улікам таго, што цяпер кожнаму дазволена здаваць па чатыры прадметы, колькасць тэстаў, якія будуць здаваць абітурыенты, павялічылася.

На беларускую мову зарэгістраваліся амаль 28,5 тысячы чалавек (летась было 22,3 тысячы чалавек). Рост склаў 28% — гэта рэкорд сярод прадметаў, піша NN by.

На рускую мову запісаліся 75,4 тысячы абітурыентаў (было 78 тысяч).

Услед па папулярнасці ідуць матэматыка (51,5 тысячы чалавек), фізіка (больш за 30 тысяч), а таксама біялогія і англійская мова — па 29 тысяч чалавек.

Дарэчы, сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісаліся 92 274 чалавекі. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Мікалай Фяськоў. Па яго словах, гэта на 8,5 тысячы менш, чым летась.

 "Аднак з улікам таго, што дазволена здаваць чатыры прадметы, чалавека-тэстаў, якія з'яўляюцца адным з асноўных паказчыкаў, — 311 830. Гэта больш на 40,5 тыс., чым у мінулым годзе", — дадаў спецыяліст.

 Таксама Фяськоў паведаміў, толькі 40% абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ па чатырох прадметах. Новаўвядзенне дзейнічае з гэтага года.

 На рускую мову зарэгістравалася 75,4 тыс. абітурыентаў — гэта менш, чым летась (тады было крыху больш за 78 тыс.). А вось ахвочых здаваць беларускую мову стала больш: сёлета амаль 28,5 тыс. чалавек супраць 22,3 тыс. чалавек у мінулым годзе.

 На матэматыку зарэгістравалася 51,5 тыс. (летась каля 48 тыс.), фізіку — больш за 30 тыс. (каля 28 тыс.), на біялогію і англійскую мову прыкладна аднолькава — больш за 29 тыс. абітурыентаў (гэта больш, чым летась).

 

Рэгістрацыя на ЦТ завяршылася 1 чэрвеня ў 19.00. Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні можна будзе зарэгістравацца з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.

 

Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове пройдзе 12 чэрвеня, рускай мове — 14 чэрвеня, грамадазнаўстве — 16 чэрвеня, матэматыцы — 18 чэрвеня, біялогіі — 20 чэрвеня, замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) — 22 чэрвеня, хіміі — 24 чэрвеня, фізіцы — 26 чэрвеня, гісторыі Беларусі — 28 чэрвеня, геаграфіі — 30 чэрвеня, сусветнай гісторыі (найноўшы час) — 2 ліпеня. Час пачатку ЦТ, у тым ліку ў рэзервовыя дні, — 11.00.



Дата стварэння навіны 02.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку