АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Макей будзе гаварыць пра «Белы легіён» з замежнымі амбасадарамі

Макей будзе гаварыць пра «Белы легіён» з замежнымі амбасадарамі
02.06.2017
Пра гэта ён заявіў падчас міжнароднай канфэрэнцыі «Мінскі дыялог».

У хуткім часе міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей будзе абмяркоўваць сытуацыю вакол справы «Белага легіёну» з замежнымі амбасадарамі.

«Неўзабаве ў мяне заплянаваныя сустрэчы з шэрагам амбасадараў. І мы будзем, вядома, закранаць гэтую тэму», — адказаў Уладзімір Макей на пытанне пра «Белы легіён».

19 мая ён ужо паведамляў, што МЗС перадае ўсю неабходную інфармацыю па справе «Белага легіёну» еўрапейскім партнерам, перадае радыё Свабода.

«Гэта не значыць, што мы афіцыйна перадалі. Мы сустракаемся на розных узроўнях, мы абмяркоўваем гэтыя пытаньні і даводзім суадносную інфармацы».

 


Дата стварэння навіны 02.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку