АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Вызвалены заснавальнік «Патрыёту» Міхалькоў зноў працуе з дзецьмі

Вызвалены заснавальнік «Патрыёту» Міхалькоў зноў працуе з дзецьмі
01.06.2017
«Ён цудоўны пэдагог, мы ўсе чакалі яго вяртання, спадзяваліся на хутчэйшае сканчэнне гэткіх раптоўных выпрабаванняў. Так што цяпер Мікола прыступіў да працы ў нашым клубе».

Мікалай Міхалькоў - кіраўнік клубу «Патрыёт» у Бабруйску. Фота komkur.info

У бабруйскім клюбе «Спадарожнік», часткай якога ёсць вайскова-спартовы клюб «Патрыёт», пацвердзілі, што Мікалай Міхалькоў ад учорашняга дня вярнуўся да сваёй працы, паведамляе радыё Свабода.

«31 мая ў нас была нарада ў гарадзкім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, — сказала кіраўніца „Спадарожніка“ Галіна Сіманава. — На нараду прыйшоў Мікалай, паведаміў нам, што здымаюць усе абвінавачаньні з яго і сына Яна. Мы ўсе ўзрадаваліся, абдымалі яго, цалавалі. Ён падзякаваў за падтрымку, што ня кінулі яго, сказаў, што рады вярнуцца да працы. А як мы яго кінем? Ён цудоўны педагог, мы ўсе чакалі яго вяртаньня, спадзяваліся на хутчэйшае сканчэнне гэткіх раптоўных выпрабаванняў. Так што цяпер Мікола прыступіў да працы ў нашым клюбе».

 У чэрвені на базе «Спадарожніка» адчыняецца летні лагер «Эўрыка», цяпер рыхтуецца праграма заняткаў і экскурсій. Мікалай Міхалькоў таксама будзе заняты ў гэтай справе. Што тычыцца ляснога намётавага лягера «Брыгантына», дзе праходзілі летнія заняткі клубу «Патрыёт» і які Лукашэнка ахрысціў «лягерам баевікоў у лясах пад Асіповічамі», ён таксама дзейнічае. Цяпер супрацоўнікі занятыя папаўненьнем тэхнічнай базы. І калі ў мінулыя гады сюды прыяжджалі па 20 падлеткаў, цяпер чакаецца 35.


«Ніводзін з "Патрыёта" не сышоў, — кажа Галіна Сіманава. — Усе хлопцы і дзяўчаты былі пастаянна з намі на сувязі, усе чакалі вяртання свайго настаўніка».

Мікалаю дагэтуль не вярнулі ні тэлефон, ні аўтамабіль, ні нават пашпарт. Як ён сказаў калегам, пры вызваленьні зь СІЗА яго прывезьлі на вакзал, набылі за 6 рублёў квіток і пасадзілі ў цягнік. Так ён апынуўся ў родным Бабруйску.

«Нарэшце гэты час мінуў, — кажа спадарыня Галіна. — Гэта ж было як страшны сон: вось 23 сакавіка, заплюшчваеш вочы, расплюшчваеш — і нібыта 24 сакавіка. Толькі недзе між гэтым тыя страшныя два месяцы».


Спартова-патрыятычны клюб «Патрыёт». Фота з афіцыйнага сайту Ленінскага раёну Бабруйску



Дата стварэння навіны 01.06.2017

Возврат к списку