АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У ЗША ўпершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт

У ЗША ўпершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт
01.06.2017
Яго вышыня складае 15 метраў, размах крылаў — 117 метраў, вага — 230 тон, у шасі 28 колаў.

Фота: stratolaunch.com

У ЗША ў пустыні Махавэ (штат Каліфорнія) упершыню вывелі з ангара самы вялікі ў свеце транспартны самалёт. 

Як паведамляе прэс-служба кампаніі Stratolaunch, якая распрацоўвала самалёт, ён здольны падняць груз, які важыць да 250 тон. Яго плануюць выкарыстоўваць як паветраную платформу для запуску ракет-носьбітаў з грузамі на нізкую арбіту Зямлі. У бліжэйшыя гады будуць праходзіць выпрабаванні, дэманстрацыйны запуск запланаваны на 2019 год.


па інф. Еўрарадыё

Дата стварэння навіны 01.06.2017

Возврат к списку