АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Футбаліст Пол Ралан Бебе Кінга: «У краме лавіў касыя погляды беларусаў: клаў у кошык дарагія прадукты»

Футбаліст Пол Ралан Бебе Кінга: «У краме лавіў касыя погляды беларусаў: клаў у кошык дарагія прадукты»
01.06.2017
30-гадовы камерунец Пол Ралан Бебе Кінга, футбаліст гродзенскага «Нёмана», распавёў пра жыццё ў Беларусі.


Камерунец успамінае: ён вельмі памыляўся, калі настройваўся на лёгкае жыццё ў Беларусі.
- Я разважаў так: гэта ж Еўропа, а значыць, усё будзе больш-менш знаёмае. Заўважыў, што французы, немцы, бельгійцы маюць падобную культуру, але Беларусь апынулася цалкам іншай краінай. Беларускія футбалісты не такія дысцыплінаваныя, як еўрапейскія. Для еўрапейскіх гульцоў футбол не проста праца, а іх жыццё. Я сапраўды гэтак жа стаўлюся да футбола, пастаянна застаючыся сканцэнтраваным на гульні. А беларускія футбалісты ўспрымаюць гэта як хобі. Часам пытаюся: «Хлопцы, якія планы на тыдзень?». Яны адказваюць: «Клубы, кіно, дзяўчынкі і алкаголь».
Афрыканец кажа, што ў Беларусі нармальная эканамічная сітуацыя. Праўда, робіць агаворку: пенсіі настолькі маленькія, што на іх вельмі складана выжыць.
- Людзі, якія атрымаюць 1000 рублёў, могуць жыць вельмі нядрэнна. Але сярэдняя зарплата менш, да? На 500-600 рублёў, думаю, складана пражыць - амаль усе грошы будуць сыходзіць на ежу. З такім прыбыткам можна, вядома, здымаць жыллё, але амаль нерэальна адкладаць на куплю ўласнай кватэры. З-за невялікіх заробкаў беларусы дэпрэсіўныя і азлобленыя. Спачатку мне было страшна хадзіць па пакупкі, таму што я лавіў касыя погляды іншых пакупнікоў: клаў у кошык тыя прадукты, якія для іх, магчыма, былі занадта дарагімі.
Здзіўляе, як шмат беднякоў менавіта сярод пенсіянераў. Напэўна, у іх вельмі маленькія пенсіі, але чаму дзеці або іншыя сваякі не падтрымліваюць іх матэрыяльна? У Афрыцы прынята так: калі твая бабуля жывая, ты зробіш усё, каб яна ні ў чым не мела патрэбу.
па інф. gazetaby.com

Дата стварэння навіны 01.06.2017

Возврат к списку