АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Беларусь на 103-м месцы з 163 у рэйтынгу міралюбнасці. Крыху лепей, чым летась

Беларусь на 103-м месцы з 163 у рэйтынгу міралюбнасці. Крыху лепей, чым летась
01.06.2017
Згодна з Усясветным рэйтынгам міру за 2017 год (Global Peace Index, PDF), свет за год зрабіўся крыху (на 0,28%) больш міралюбным.

 Але трэнд адваротны: з 2008 году свет стаў больш ваяўнічым на 2,14%. На гвалт прыпадае 12,6% валавога ўнутранага прадукту ўсіх краінаў свету.

 Самай міралюбнай у рэйтынгу ад 2008 году застаецца Ісляндыя, следам — Новая Зеляндыя, Партугалія, Аўстрыя і Данія, самымі ваяўнічымі — Сырыя, Афганістан, Ірак, Паўднёвы Судан і Емен. Самая міралюбная краіна з былой Варшаўскай дамовы — Чэхія, якая захавала 10-е месца.

 

Беларусь у сёлетім рэйтынгу на чатыры пазіцыі бліжэй да міралюбнасці ў параўнанні з мінулым годам. Краіна на 103-м месцы — між Анголай, Узбэкістанам і Македоніяй (100-102 месцы), М’янмай, Угандай і Гандурасам (104-106). На гвалт (то значыць, абарону, войскі і сілы правапарадку), паводле дасьледчыкаў, Беларусь траціць каля 6,5% ВУП — больш за 9,6 млрд даляраў на год або больш як 1000 даляраў на чалавека на год.

 

З краінаў былога СССР усе акрамя Армэніі і Туркмэністану палепшылі паказнікі ў рэйтынгу. Расія захавала леташняе 151-е месца, Украіна на 154-м месцы (на 2 месцы вышэй за 2016 год), Літва і Латвія захавалі, адпаведна, 37-е і 32-е месцы. Польшча значна пагоршыла пазіцыі: цяпер яна на 33-м месцы, на 11 пазіцыяў ніжэй.

 

Постсавецкія краіны застаюцца трэцім паводле ваяўнічасці рэгіёнам свету пасля Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі (лічацца ў рэйтынгу за адзін рэгіён) і Паўднёвай Азіі.

Даследчыкі згадваюць паляпшэньне сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны, але адзна

чаюць развіццё Нагорна-Карабаскага канфлікту, у якім за мінулы год загінулі дзьве сотні чалавек, а таксама напружанасць у стасунках Туркменістану з Іранам. Са смерцю Іслама Карымава Ўзбэкістан значна палепшыў паказнікі ў рэйтынгу (цяпер на 101-м месцы ў свеце, плюс 8 пазіцыяў).


Дата стварэння навіны 01.06.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку