АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Выяўляюцца новыя факты пасля эксгумацыі ахвяр смаленскай авіякатастрофы

Выяўляюцца новыя факты пасля эксгумацыі ахвяр смаленскай авіякатастрофы
01.06.2017
У труне з парэшткамі генерала Браніслава Квяткоўскага, былі выяўленыя фрагменты парэштак іншых чальцоў польскай дэлегацыі.

У Польшчы выяўляюцца новыя  факты, звязаныя з эксгумацыяй парэштак ахвяр смаленскай авіякатастрофы. 

Напярэдадні польскае выданне «Fakt» паведаміла, што  у труне генерала былі выяўленыя фрагменты целаў іншых сямі чалавек.  А Польская пракуратура пацвердзіла, што ў труне генерала Владзімежа Патасіньскага, знаходзіліся фрагменты целаў чатырох іншых людзей. Сёння інтэрнэт – партал  wPolityce паведамляе, што ў адной труне пахавалі парэшткі целаў двух епіскапаў. У труне генерала Тадэвуша Плоскага палявога епіскапа польскага войска, знайшлася толькі палова ягонага цела. Другую знайшлі ў труне генерала Міраслава Хадакоўскага, праваслаўнага ардынарыя польскага войска, якая была пахаваная ў Супральскім манастыры. Дагэтуль невядома, дзе пахаваная другая частка цела архіепіскапа Мірана. Як паведамляе крыніца выдання, блізкая да працаў, што вядуцца пасля эксгумацыі, ёсць падазрэнні, што частка парэштак архіепіскапа Мірана магла быць пераблытаная з іншым целам і крэміраваная. Папярэднія ўлады Польшчы сцвярджалі, што ў Маскве парэшткі ахвяраў былі ідэнтыфікаваныя належным чынам. 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе польскага прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.

па інф.  Беларускае Радыё Рацыя



Дата стварэння навіны 01.06.2017

Возврат к списку