АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Пяцікласніцы зладзілі пагоню за рэцыдывістам і дапамаглі яго затрымаць

Пяцікласніцы зладзілі пагоню за рэцыдывістам і дапамаглі яго затрымаць
01.06.2017
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 12 мая ў двары дома №91 на вуліцы Маладзёжнай у Наваполацку.

Мужчына, які быў 8 разоў асуджаны за крадзяжы, скарыстаўшыся тым, што школьніцы гулялі ў валейбол, а іх рэчы ляжалі побач з пляцоўкай, схапіў два мабільныя тэлефоны і кінуўся бегчы. Пра тое, што адбылося далей, TUT.BY распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па рэгіёне Святлана Сахарава.

 На здымку: зараз ужо шасцікласніцы Соф'я Шашкіна, Паліна Пірагова і Дыяна Раманава, следчыя Наваполацкага ГАСК Віктар Масалаў і Алена Быкава, начальнік Наваполацкага ГАУС Уладзімір Шэндзель. Фота: Следчы камітэт

 Пяцікласніца заўважыла, што мужчына выкраў тэлефоны яе сябровак. Дзяўчынкі ўтраіх кінуліся за рабаўніком. Яны крычалі, каб ён спыніўся і вярнуў cкрадзенае. Адна з дзяўчынак дагнала і схапіла мужчыну за руку. Ён разгубіўшыся кінуў тэлефоны на зямлю, але дзяўчынкі працягнулі яго пераследваць.

 Мужчына паспрабаваў схавацца, забегшы ў пад'езд. Побач спынілася машына, і адна з дзяўчынак паведаміла кіроўцу, што ў пад'ездзе хаваецца рабаўнік. Мужчына выклікаў міліцыю. Калі падазраваны выбег з пад'езда, школьніцы зноў пагналіся за ім. Супрацоўнікам міліцыі дзяўчынкі распавялі аб рабаванні і, праязджаючы на службовым аўтамабілі каля прыпынку грамадскага транспарту, паказалі на падазраванага.

 

Заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 206 КК (Рабаванне, учыненае паўторна).

 На школьнай лінейцы дзяўчынкам — Дыяне Раманавай, Паліне Піраговай і Соф'і Шашкінай — уручылі падзякі ад імя начальніка Наваполацкага гарадскога аддзела Следчага камітэта. Акрамя таго, кожная з іх атрымала грашовую прэмію.

 

Калі прадстаўнікі Следчага камітэта пацікавіліся ў школьніц, ці не страшна было ім пераследваць рабаўніка, то пачулі ў адказ: «Даганялі ж утраіх, а яшчэ дапамог кіроўца, які спыніўся і спытаў, што здарылася, ды выклікаў міліцыю».



Дата стварэння навіны 01.06.2017

Возврат к списку