Мама гімназіста Даната пра адзнакі, сям’ю, суд і параненую настаўніцу

Яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі, але ні бацькі, ні аднакласнікі ў віну хлопца не вераць, маўляў, доказы следчых непераканаўчыя. У Вярхоўным Судзе будзе разглядацца апеляцыя прысуду, у сацыяльных сетках разгарнулася кампанія падтрымкі хлопца.
З мамай, Алінай Зянковіч, вядзем доўгую размову пра тое, які Данат, што ён любіць, пра што марыць, нават пра любімую ежу і звычкі хлопца. Натуральна, закранаем і моманты, звязаныя настаўніцай і следствам.
Як Данат вучыўся?
Аліна Зянковіч: Нармальна. Мы ўвогуле ніколі вучобу не рабілі мэтай, выдатна разумелі, што рэпетытары ― гэта нармальна, як і платная адукацыя. Ён планаваў паступаць у медінстытут, мы спакойна ставіліся да таго, што там бал вельмі высокі, і што можна вучыцца платна. Але на яго не было за што лаяцца ― Данат вучыўся на сямёркі, васьмёркі, дзявяткі, дзясяткі.
Якая адзнака лічылася кепскай у вас у сям'і?
Аліна Зянковіч: Двойка і тройка. Калі такое здаралася, ён казаў: “Добра, я падцягну”.
Дамашняе заданне Данат рабіў сам?
Аліна Зянковіч: Так. Да сёмага класа мы з ім сядзелі. А потым класны кіраўнік сказала, што дзеці мусяць быць больш самастойнымі. У сёмым класе мы яшчэ правяралі дамашняе заданне. А так, прыходзіш, узяў дзённік, паглядзеў, пагутарыў. “Урокі зрабіў?” ― “Зрабіў”. Заўсёды было бачна, калі нешта не так.
Якія школьныя прадметы Данату падабаюцца?
Аліна Зянковіч: Ён любіць хімію, французскую мову, фізкультуру, само сабой, як нармальны хлопчык. У апошні час біялогію стаў выкладаць мужчына, яго ўсе дзеці любяць. Вельмі добрыя выкладчыкі па матэматыцы і па фізіцы… Я не хачу, каб Данат ішоў у медінстытут, хачу што-небудзь іншае. Але ўсе размовы дома пра гэта, пра медыцыну, таму нічога дзіўнага.
Данат ― закрытае дзіця?
Аліна Зянковіч: Ды не. Абсалютна адкрытае. Заўсёды нам пра усё распавядаў. У нас вельмі даверныя адносіны.
“Ён можа есці макароны раніцай, удзень і вечарам”
Якую музыку слухае Данат?
Аліна Зянковіч: Гэта пытанне больш да бацькі… У іх блізкія інтарэсы.
А якія кнігі чытае?
Аліна Зянковіч: У СІЗА прачытаў Рэмарка, Вудхаўза, амаль усяго Караткевіча, “Прыгоды бравага салдата Швейка” Гашака, Дэніэла Кіза “Кветкі для Элджэрнона”, Кена Кізі, шмат Курта Ванегута. Усіх Стругацкіх прачытаў. Любіць фантастыку. Але, на жаль, цяпер мы не можам нічога яму перадаваць. Забаронена.
Данат паліць?

Данат у дзяцінстве. Фота з сацыяльных сетак
Якія стравы любімыя ў Даната?
Аліна Зянковіч: Макароны (смяецца)! Ён можа іх есці ранкам, удзень і ўвечары!
А як вы праводзілі выхадныя?
Аліна Зянковіч: Мы ўвогуле былі заўсёды разам. Жывем у доме за горадам з дзядулям і бабуляй. Адзінае, бабуля і дзядуля пераязджалі ў горад на зіму. Але мы штодня заязджалі да іх. А на лета яны да нас вярталіся. У нас былі два сабакі і кот. І калі здарылася гэтая трагедыя, адзін сабака сышоў. Нам знаёмы сказаў, маўляў, ён так бяду спрабаваў знесці.
“Трэнер яго не выстаўляў на спаборніцтвы ― агрэсіі ў яго не было ўвогуле”
Вы ведалі пра праблемы Даната з рускай літаратурай?
Які верш ён мусіў пераздаць?
Аліна Зянковіч: Лермантава “Как часто, пёстрою толпою окружён”. Данат яго распавядаў на псіхолага-псіхалагічнай экспертызе псіхіятару. То бок, ён яго вывучыў, добра ведаў, напярэдадні расказваў яго сяброўцы па парце Сашы, дома яго паўтараў.
Навошта Данату былі патрэбныя заняткі джыў-джытсу?
Аліна Зянкевіч: На джау-джытсу ён пайшоў у чатыры з паловай гады. Мы хацелі, каб ён гарманічна развіваўся. У нас цудоўны трэнер, які з Данатам займаецца ад пачатку, і ён з радасцю хадзіў на заняткі. Даната аднойчы выставілі на спаборніцтвы па рукапашным баі. Яму трэба было схуднець, каб патрапіць у нейкую вагавую катэгорыю. Ён у выніку схуднеў, а хлопец, з якім яны мусілі біцца, не. Таму Данат і апынуўся пераможцам рукапашнага бою, не правёўшы ніводнага бою. Пасля гэтага трэнер яго не выстаўляў. Спартыўнай злосці ў яго не было ўвогуле. Падчас трэніровак трэнер на яго лаяўся, бо Данат не мог ударыць. Ён казаў, што сын ― мысляр, ён думае, якую тэхніку прымяніць... Казаў, што Данат нагадвае яму плюшавае мядзведзяня.
Я часта ўяўляю Валянціну Уладзіміраўну, нават па яе голасе чуваць, што яна барацьбіт, за сваё жыццё будзе змагацца. І гэтае дзіця, павольнае, як настаўніца матэматыкі казала жартам, тормаз, якому трэба падумаць. І вось чаму ўдвая большая за сына жанчына, з яе словаў, яго не адпіхнула, не супраціўлялася?
Храналогія падзей у гімназіі №74 раніцай 23 мая 2016 года (па версіі абароны хлопца)
23 мая 2016 года Данат прыязджае у школу, як заўсёды, яго прывозіць маці. Першы ўрок, руская літаратура, перанесены, але настаўніца запрашае ўсіх “даўжнікоў”, іх мусіць быць мінімум трое.
Згодна з нашымі суразмоўцамі, якія некалькі раз пакрокава, паводле дадзеных камеры відэаназірання і сведак, праходзілі “маршрут Даната”, падзеі разгортваюцца наступным чынам:
У 8.13 Данат заходзіць у школу. Ён падымаецца на трэці паверх, каб пераздаць верш Лермантава. Дзверы ў кабінет адкрытыя, у класе ― настаўніца рускай мовы Валянціна Уладзіміраўна разам з калегай. Данат, бачыць, што Валянціна Уладзіміраўна занятая, праходзіць міма, вырашае падысці пазней.
Адразу пасля гэтага, у 8.18 Данат сустракае настаўніцу французскай мовы. Вось што яна распавядала пра гэтую сустрэчу:
"Мы павіталіся. Я пытаю: "Чаму ты так рана, у вас жа няма першага ўрока!?". Ён кажа, маўляў, я заўсёды прыязджаю рана, мяне мама падвозіць, бо жыву далёка. Я кажу: “Дык там Ілля (аднакласнік) на другім паверсе сумуе”. Ён адказвае: "О, добра, пайду туды". Я пайшла да сябе ў клас, павярнула галаву ― яго не было, ён пайшоў у іншы бок, да Іллі”.
Па дарозе Данат падыходзіць да свайго класа на тым жа трэцім паверсе, хоча пакінуць партфель, але дзверы зачыненыя.
У 8.20 хлопец спускаецца да Іллі (час указвае Ілля). Хлопцы сядзяць, вырашаюць, што рабіць, падымаюцца ў спартзалу, каб пакінуць партфелі, (наступны ўрок ― фізкультура), дзверы там таксама зачыненыя, спускаюцца да іншага выхаду з гімназіі.
У 8.24 настаўніца рускай літаратуры і мовы тэлефануе сваёй дачцэ і паведамляе, што яе “парэзалі”. Паводле яе словаў, нападнік, Данат, наносіць удары вялікім нажом (да 30 см), сыходзіць з класа, праз пяць хвілін вяртаецца, спрабуе “дабіць” пацярпелую, якая ўгаворвае яго спыніцца, слухаецца яе, просіць нікому не расказваць, кідае акрываўлены нож у рукзак і сыходзіць (крыві ў рукзаку не знойдуць). Настаўніца застаецца сядзець за сталом і зноў тэлефануе дачцэ.
У 8.30 Данат разам з Іллём выходзяць з гімназіі.

Данат чакае прысуду. Фота Onliner.by
“Чыстасардэчнае прызнанне” палічылі незаконным. Але ўсё адно прысуд на яго спасылаецца”
Даната адвозяць у РУУС. Яго аднакласнік Ілля ўвечары таго ж дня водзіць следчых каля школы і паказвае месцы, дзе яны з Данатам гулялі, распавядае, што яны спыняліся каля труб. Пошукі зброі, у тым ліку і “каля труб”, вынікаў не даюць.
У РУУС з 11-й раніцы 23 траўня сустрэчы з хлопцам чакае адвакат Людміла Палачкіна (побач ёсць адвакатская кантора, сваякі параілі бацькам адразу наняць спецыяліста), якую пускаюць да Даната толькі пасля 18-й.
“Адвакат некалькі разоў падыходзіла і казала: "Я адвакат такога, прапусціце мяне". Ёй адказвалі, што няма ўказанняў пускаць. Тое самае і з бацькам, ― узгадвае Аліна Зянковіч. ― Бацька адразу быў там з Данатам. Потым, пад выглядам таго, што бацьку трэба ехаць на нейкую экспертызу, яго выставілі з РУУС. Бацька паехаў, куды сказалі. Прыязджае туды, а яму адказваюць: “Вы ўвогуле тут не патрэбны”. Ён вяртаецца назад у РУУС, а яго ўжо не пускаюць да Даната. Яны ўбачыліся толькі праз некалькі гадзін. На 20.00 планаваўся допыт. Але адвакат параіла адмовіцца ад допыту, бо хлопец быў вельмі стомлены.
Увесь час з Данатам размаўлялі. Была сітуацыя, калі бацьку сказалі, што атрымалі ад Даната прызнальныя паказанні. Але Данат адмовіў гэта. Прапанавалі паліграф. Дзіця сказала: "Тата, а нас пасля яго дадому адпусцяць? Тады пайшлі!”. Пра вынікі даследавання на паліграфе мы даведаліся толькі ў лістападзе. У справе ёсць даведка, што згодна з вынікамі даследавання, “інфармацыі, якая прадстаўляе значэнне па дадзенай крымінальнай справе, атрымана не было”.
Што вас падчас суда больш за ўсё ўразіла ў дзіцяці?
Вы часта бачыцеся?
23 тысячы долараў на жамчужыя ванны
Чаму менавіта 23 тысячы долараў вы мусілі заплаціць настаўніцы?
Як перадаваліся гэтыя грошы?
Калі будзе разгледжаная апеляцыя па справе Даната, не вядома.