АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Мацуйцеся, людзі, хутка лета! Яно пачнецца з пахаладання

Мацуйцеся, людзі, хутка лета! Яно пачнецца з пахаладання
30.05.2017
Акадэмік РАН: Прычына няўстойлівага надвор'я — пераход да новага ледавіковага перыяду

Няўстойлівасць надвор'я тлумачыцца тым, што Зямля паступова набліжаецца да новага ледавіковага перыяду. Такі пункт гледжання выказаў акадэмік Расійскай АН, навуковы кіраўнік кафедры крыясофіі Цюменскага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Мельнікаў, паведамляе ТАСС.

Па словах навукоўца, калі казаць пра вятры, якія бушуюць не толькі ў Маскве, але і ў Еўропе, і ў Амерыцы, то гэта кажа аб тым, што Зямля цяпер перажывае пераходны перыяд ад аднаго стану да іншага, так званае міжледавікоўе. Пры гэтым мы ўжо пражылі каля 10 тысяч гадоў з гэтага перыяду. І да новага ледавіковага перыяду застаецца каля тысячы гадоў. Іншымі словамі, мы набліжаемся да пахаладання.

 Уладзімір Мельнікаў лічыць, што Зямля ўваходзіць у халодны 35-гадовы цыкл, піша nn.by. У такія пераходныя перыяды цалкам імаверныя «нейкія асаблівасці, рэзкія змены». «І мы цяпер назіраем, тое, што як раз у Маскве здарылася, гэта рэдкая з'ява ў паветраных патоках. Мне здаецца, што гэта адна з праяў пераходнага перыяду ад цёплага да халоднага цыкла, потым паступова гэта ўсё згладзіцца», — адзначыў акадэмік РАН.


Лета пачнецца з пахаладання: з поўначы Еўропы пачне паступаць халоднае і няўстойлівае паветраная маса.

1 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +9 +15°С, днём +13 +20°С, па паўднёвым усходзе да + 22°С.

 

У пятніцу пераважна па паўночным усходзе краіны, кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу +3 + 10°С, днём +12 — +19°С.

 

У выходныя дні з ростам атмасфернага ціску, дажджы на большай частцы спыняцца, толькі ў суботу па паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Але халаднаватае надвор'е захаваецца.


Дата стварэння навіны 30.05.2017

Возврат к списку