АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Як старшыню Савета Рэспублікі Беларусі ў Кітаі жабамі накармілі

Як старшыню Савета Рэспублікі Беларусі ў Кітаі жабамі накармілі
30.05.2017
Дэлегацыя беларускіх парламентарыяў, кіраўніком якой быў старшыня Савета Рэспублікі Аляксандр Вайтовіч, прыляцела ў Пекін...

Кітай. Студзень 2002 года. 

“Чатырохдзённы візіт у Паднябесную запомніўся мне не толькі афіцыйнымі сустрэчамі, – успамінае Аляксандр Паўлавіч. – Была паездка на Вялікую Кітайскую сцяну, канцэрт кітайскіх артыстаў, пасля якога сфатаграфаваўся на памяць з кітаянкай, што танцавала…”

 

Але, відаць, усё жыццё ён будзе ўспамінаць суп, якім яго і іншых членаў беларускай дэлегацыі пачаставалі, піша Народная воля.

 

“Пачаў есці. Побач са мной сядзіць перакладчыца, – той момант Аляксандр Вайтовіч памятае ў дэталях. – Смачна! Сёрбаю лыжкай, нават нейкія невялікія кавалачкі мяса глытаю… Кажу маёй суседцы: “Ай, смаката! З чаго прыгатавана?” Тая мне: “Я ведаю, што смачна. А прыгатавана з жаб”. Тут мне млосна і стала, аж у вачах пацямнела. Каб ужо зусім прытомнасць не згубіць, працягваю размову. “А чаму суп такі тлусты?” – пачаў дапытвацца, усё яшчэ маючы надзею, што перакладчыца нешта пераблытала. “Таму што для высокіх гасцей суп вараць з элітных тлустых жаб”, – давяральна тлумачыць яна мяне”.

 

Больш да таго пачастунку старшыня Савета Рэспублікі Беларусі не дакрануўся. А даесці суп пагадзілася перакладчыца, для якой “па пратаколе” такі далікатэс быў не прадугледжаны.


Дата стварэння навіны 30.05.2017

Возврат к списку