АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Іосуб: Улады разумеюць ― беларусы не хутка разбагацеюць, каб скупаць валюту

Іосуб: Улады разумеюць ― беларусы не хутка разбагацеюць, каб скупаць валюту
30.05.2017
Важны нюанс: калі сума пакупкі перавышае 100 базавых велічыць ― 23 тысяч рублёў, то ўсё адно неабходна прад’явіць пашпарт, і звесткі пра пакупніка ідуць наўпрост у Дэпартамент фінансавых расследаванняў.

Продаж валюты па пашпарце ўводзіўся ў якасці абмежавальнай меры ў час валютнага крызісу 2011 года.

Цяпер неабходнасць у штучным стрымліванні попыту на валюту знікла ― на валютным рынку прапанова перавышае попыт, ён збалансаваны, а курсы замежных валют зніжаюцца ўжо больш за год. І сэнс у такой абмежавальнай меры як набыццё валюты па пашпарце проста знік. Такое меркаванне ў каментарыі Еўрарадыё выказаў старшы аналітык Альпары Вадзім Іосуб.

 Іосуб: “Людзі прадаюць валюты нашмат больш, чым набываюць. Тэндэнцыя гэтая дастаткова ўстойлівая і цягнецца больш за год. На самой справе, тут можна разгледзець і яшчэ адзін падводны камень ― відаць, эканамічныя ўлады разумеюць, што беларусы не хутка разбагацеюць і не хутка вернуцца да аб’ёмнай пакупкі валюты”.

 

Апроч жадання штучна стрымаць попыт на замежную валюту, у загада прадаваць яе толькі па пашпарце была і іншая мэта. Такая мера дазваляла падаткавікам адсачыць тых, хто траціў больш, чым яго афіцыйны прыбытак. Толькі, разважае Іосуб, выдаткі на арганізацыю такога фіскальнага кантролю перавысілі выгаду ад яго. І таму цяпер падатковыя органы не супраціўляліся рашэнню Нацбанка прадаваць валюту без пашпарта.

 

Ва ўказе ёсць адзін важны нюанс: калі сума пакупкі перавышае 100 базавых велічыць ― 23 тысяч рублёў, то ўсё адно неабходна прад’явіць пашпарт, і звесткі пра пакупніка ідуць наўпрост у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, папярэджвае Вадзім Іосуб.

 

Указ аб адмене продажу валюты па пашпарце кіраўнік Беларусі падпісаў 29 траўня, але, калі банкі перастануць патрабаваць дакумент, не вядома: Нацбанку даручана ў трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з указам “і прыняць іншыя меры па яго рэалізацыі”.


Дата стварэння навіны 30.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку