АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

«Шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 эўра», — Мінск разлічвае на спрашчэнне візавага рэжыму з Еўразьвязам

«Шэнгенскія візы для беларусаў будуць каштаваць 35 эўра», — Мінск разлічвае на спрашчэнне візавага рэжыму з Еўразьвязам
30.05.2017
Начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун выказаў надзею, што да канца году будзе падпісанае пагадненне з Еўразьвязам аб спрашчэнні візавага рэжыму.

У такім выпадку, заявіў чыноўнік падчас інтэрнэт-трансьляцыі, ужо ад 1 студзеня 2018 году шэнгенская віза для беларусаў патанее да 35 еўра.

 «У чэрвені пройдуць чарговыя і, думаю, канчатковыя кансультацыі з Еўрапейскім зьвязам, — патлумачыў Аляксей Бягун. — Пасля ўступлення ў сілу пагаднення шэнгенскія візы беларусы змогуць атрымліваць на больш доўгі тэрмін — у тым ліку на 3 і 5 гадоў».

 Аляксей Бягун нагадаў, што Беларусь ня першы год вядзе кансультацыі і перамовы са структурамі Еўразьвязу дзеля спрашчэньня візавых фармальнасьцяў. Нарэшце працэс набліжаецца да лягічнага завяршэньня:

 

«Наш дыялог то аднаўляўся, то прыпыняўся. Цяпер мы знаходзімся на завяршальным этапе, — распавёў Аляксей Бягун. — За выключэньнем некаторых няўзгодненых пытаньняў, мы завяршылі кансультацыі з Еўразьвязам аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў. Дакумэнты практычна гатовыя да парафіяваньня», цытуе радыё Свабода.

 

На думку Бегуна, у рамках чэрвенскага візыту ў Мінск экспэртаў Еўразьвязу беларускі бок завершыць перамовы і здолее адстаяць пазыцыі, якія прапаноўваліся ў рамках пагадненьняў аб рэадмісіі і спрашчэння паездак грамадзянаў у шэнгенскую зону.

 


Дата стварэння навіны 30.05.2017

Возврат к списку