АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Нерэабілітаваны. Памёр Аляксандар Буд-Гусаім, першы беларускі пажыццёвік, які дамогся вызвалення

Нерэабілітаваны. Памёр Аляксандар Буд-Гусаім, першы беларускі пажыццёвік, які дамогся вызвалення
30.05.2017
На ўсёй поставецкай прасторы ён быў на волі адзіным сведкам таго, што ўяўляе сабой такая выключная мера крымінальнага пакарання, як пажыццёвае зняволенне (ПЗ).

Аляксандр Буд-Гусаім. Фота: svaboda.org

На мінулым тыдні пахавалі былога вязьня-пажыцьцёвіка Аляксандра Буд-Гусаіма з Салігорску. Яму ішоў 59-ы год. 

Аляксандра Буд-Гусаіма пасадзілі на пачатку 1999-га за забойства егера са зброі, з якой, паводле экспэртызы, не было зроблена аніводнага стрэлу. У 2014-м ён выйшаў на волю. Не таму, што быў апраўданы: Вярхоўны Суд вымушаны быў палічыць прызначаны яму рэжым занадта жорсткім і замяніў яго на больш «мяккі» — 20 гадоў за кратамі. З улікам амністыі атрымалася на некалькі гадоў менш.

 

«Для нас нават і замена рэжыму была радасьцю...»

 

Актывістка грамадзянскай ініцыятывы «За справядлівы прысуд» Людміла Кучура ўпершыню пра справу Буд-Гусаіма пачула ў канцы 2006 году. Празь нейкі час, калі яна ўжо была знаёмая з жонкай Аляксандра Марыяй, ёй удалося ўбачыць тыя дакумэнты. Паводле Людмілы, часам складалася ўражаньне, што справа Буд-Гусаіма і яе мужа Пятра, заведзеныя з розьніцай у тры гады, напісаныя ледзь не пад капірку. Пятро Кучура, якому цяпер за 60, ужо больш за 12 гадоў з прызначаных 18 утрымліваецца за кратамі. Яму гэтаксама, як і Буд-Гусаіму, інкрымінаванае забойства адказнага чыноўніка пры абцяжлівых абставінах. Як высьветліла потым Людміла, творцам абедзьвюх спраў была адна і тая ж службовая асоба.

 Жонцы Буд-Гусаіма Людміла параіла звярнуцца да адвакаткі, якая вяла справу Пятра Кучуры. Было накіравана некалькі зваротаў у розныя інстанцыі. Вырашальным стаў зварот у Адміністрацыю прэзыдэнта. Пасьля разгляду папераў на тым узроўні Генпракуратура вынесла пратэст. Замест пажыцьцёвага прызначылі абмежаваны тэрмін пакараньня.

 

Людміла Кучура расказвае:

 «Для нас нават і такое рашэньне было радасьцю. Нарэшце чалавек ужо ня будзе зажыва гніць ва ўмовах вязьніцы, дзе ў лепшым выпадку сьвежым паветрам падыхаеш 30 хвілінаў за дзень, дзе кавалак неба бачыш толькі праз краты турэмнага дворыка, а такіх элемэнтарных рэчаў, як трава і дрэвы, ня бачыш увогуле. Потым, ужо на волі, Аляксандар падчас размоваў са мной прыгадваў, як ня мог прыйсьці ў сябе ад шчасьця, калі ў Наваполацку, праз 12 гадоў зьняволеньня, упершыню ўбачыў сапраўднае вялікае неба, сонейка, месяц, захады, сьвітанкі. Пра тыя катаваньні, якія перанёс гэты чалавек, я ўвогуле маўчу».

Людміла ўспамінае, як хутка пасьля вызваленьня Аляксандар разам з Машай пабывалі ў яе дома ў Мінску:

 

«Я тады ўбачыла яго ўпершыню. Гэта было нечаканае ўражаньне. Чалавек, які каля 12 гадоў сядзеў з самымі жорсткімі забойцамі, за плячыма якіх было не адно і нават ня два чалавечыя жыцьці, абсалютна не адпавядаў вобразу мацёрага крымінальніка. Гэта была сьветлая і чыстая асоба. Падцягнуты, акуратны, апрануты сьціпла, але з густам. У размове аніякага жаргону. Культурны, разумны, ветлівы. Пасьля мы сталі часта перазвоньвацца. Мяне кожны раз зьдзіўляла, што ў гэтым чалавеку не было ніякай азлобленасьці.

Калі ты незаконна сядзіш за тое, чаго не рабіў, калі цябе рэгулярна зьбіваюць так, што не адчуваеш ні цела, ні касьцей, калі на цябе надзяваюць процігаз і перакрываюць кісларод... Аляксандар абсалютна ня марыў адпомсьціць. Толькі казаў, што нікому на сьвеце ён не судзьдзя, аднак кожнаму за ўсё адплаціцца. І праўда, некаторыя за гэта ўжо заплацілі вельмі высокую цану. Аднаго з тых, хто сфабрыкаваў тую справу, паралізавала, а потым ён сканаў. Другі звар’яцеў».

Дарэчы, радыё Свабода апублікавала сведчанні пажыцьцёва зняволеннага пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме №8. 

па інф. spring96.org


Дата стварэння навіны 30.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку