АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

«Бацюшку са свастыкай» выстаўлена абвінавачанне — да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці

«Бацюшку са свастыкай» выстаўлена абвінавачанне — да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці
29.05.2017
Справа перададзеная ў пракуратуру для скіравання ў суд.

 Як паведамілі «Нашай Ніве» у Следчым камітэце, Канстанціну Бурыкіну, вядомаму як «бацюшка са свастыкай» выстаўлена абвінавачанне па другой частцы 295 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі — «незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка, выраб ці нашэнне агнястрэльнай збоі», а таксама па трэцяй частцы таго ж артыкула: «дзеянні, прадугледжаныя другой часткай артыкула, якія учыненыя паўторна, альбо групай асобаў па папярэдняй змове».

Максімальная адказнасць — да 10 гадоў пазбаўлення волі з кафінскацыяй маёмасці.

Справа перададзеная ў пракуратуру для скіравання ў суд.

 

Канстанціна Бурыкіна затрымалі прыканцы лістапада 2016 году, тады ён яшчэ дэ-факта ўзначальваў Федэрацыю паўэрліфтынга Беларусі і быў бацюшкам у праваслаўным прыходзе вёскі Гатава пад Мінскам.

Напярэдадні затрымання «Наша Ніва» рабіла дэталёвае расследаванне жыцця і дзейнасці гэтага чалавека. 


Дата стварэння навіны 29.05.2017

Возврат к списку