АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Улады Гародні забаранілі Саюзу палякаў пікет у абарону польскамоўных школ

Улады Гародні забаранілі Саюзу палякаў пікет у абарону польскамоўных школ
29.05.2017
Перад гэтым прайшла акцыя па зборы подпісаў сярод бацькоў навучэнцаў польскіх школ з патрабаваннем адмяніць такія праўкі, бо інакш польскія школы згубяць свой статус, і частка прадметаў будзе выкладацца хутчэй за ўсё па-расійку.

Гарадзенскія ўлады не дазволілі прадстаўнікам Саюза Палякаў правесці пікет  супраць зменаў у кодэкс аб адукацыі, які пагаршае навучальную сітуацыю для польскіх школ. Гэта тычыцца двух школ: у Гародні і Ваўкавыску. Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжэліка Борыс так пракаментавала адмову на заяўку ў правядзенне пікета: 

— Вось гэтыя ўсе фактары змусілі да таго, каб скласці заяўку на правядзенне акцыі. Мы хацелі гэта зрабіць у легальнай форме, каб ніхто нас потым не дакараў, што мы праводзім нелегальную акцыю. Мы атрымалі адмову. Улад матывавалі яго пунктам 5 — форма складання заяўкі. Заяўку мы складалі на падставе той формы, на якую атрымлівалі згоду. Акцыя мела праходзіць у Каложскім парку — там, дзе выдзелена месца для правядзення ўсіх акцый. Пікет за адмену правак у кодэкс аб адукацыі,  Саюз палякаў планаваў на 2-га чэрвеня. Ня гледзячы на гэта, „Саюз палякаў будзе працягваць абарону школаў з польскай мовай навучання,”— сказала Анжэліка Борыс. Таксама актывісты Саюза чакаюць адказу на зварот, ад адміністрацыі кіраўніка Беларусі.


 па інф.радыё Рацыя



Дата стварэння навіны 29.05.2017

Возврат к списку

cashback