АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

На ААТ «Гродна Азот» праходзіць маштабная мадэрнізацыя

На ААТ «Гродна Азот» праходзіць маштабная мадэрнізацыя
29.05.2017
З запускам новага цэха «Гродна Азот» будзе выпускаць да мільёна двухсот тысяч тон вадкіх угнаенняў штогод.

 Рэалізацыя маштабнага інвестыцыйнага праекта на «Гродна Азот» дазволіць амаль удвая павялічыць выпуск вадкіх угнаенняў. Новую вытворчасць разлічваюць запусціць да канца 2018 года. Яе ўзводзяць на месцы старых цэхаў, якія эксплуатавалі больш за 50 гадоў, з моманту заснавання завода. Будаўнікі ўжо прыступілі да ўстаноўкі абсталявання. Пяць састарэлых агрэгатаў заменіць адзін апошняга пакалення. З выхадам новага цэха на праектную магутнасць «Гродна Азот» будзе выпускаць да мільёна двухсот тысяч тон вадкіх угнаенняў штогод. Гэта дазволіць цалкам пакрыць патрэбнасць унутранага рынку, 60% прадукцыі пойдзе на экспарт. Пётр Пасікаў, намеснік начальніка службы перспектыўнага развіцця ААТ «Гродна Азот», адзначае: «Гэты цэх вырабляе пасля карбаміду другое па аб’ёме азотнае ўгнаенне. Угнаенне вадкае, яно раскупляецца вельмі добра: бяруць калгасы, ідзе на экспарт. Гэта дазволіць палепшыць фінансавы стан прадпрыемства. Па разліках новая вытворчасць больш эканамічная ў параўнанні з дзеючай: на тоне КАС атрымліваецца эканоміі парадку 15 даляраў ». Кошт праекта – каля 200 мільёнаў даляраў. Маштабная мадэрнізацыя закране і іншыя цэхі «Гродна Азот», паведамляе радыё Рацыя са спасылкай на ont.by.



Дата стварэння навіны 29.05.2017

Возврат к списку