АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прэзідэнтка Эстоніі: Беларусь відавочна хоча міжнародных назіральнікаў на «Захад-2017»

Прэзідэнтка Эстоніі: Беларусь відавочна хоча міжнародных назіральнікаў на «Захад-2017»
28.05.2017
Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд адказала падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаннях бяспекі GLOBSEC 2017 у Браціславе.

Пра вучэнні «Захад-2017»

Мы ня бачым фізычнай пагрозы ніводнай краіне NATO. Стрымліваньне з боку NATO заўсёды было адэкватным, прапарцыйным, і ў яго стопрацэнтная гісторыя поспеху. Таму мы не разглядаем гэта як пагрозу. Але гэта ня значыць, што мы не павінны быць падрыхтаваныя. Нам трэба ўважліва сачыць, што адбываецца на другім баку. Мы павінны настойваць, каб Расея дзялілася інфармацыяй пра свае вучэнні, як вызначана ў міжнародных пагадненьнях. Там вызначана, што калі вучэньні дастаткова вялікія, дык трэба запрашаць назіральнікаў з іншых краінаў, перадае карэспандэнт радыё Свабода.

Пра заяву міністра абароны Эстоніі, што вучэнні могуць стаць «квітком у адзін бок» у Беларусь для расійскіх вайскоўцаў

Мы, напрыклад, заўважылі, што Беларусь сёлета абвясьціла, што там у вучэньнях будуць удзельнічаць 13 тысяч чалавек. Гэта якраз парог, які патрабуе міжнароднага назіраньня. Звычайна колькасьць удзельнікаў была крыху ніжэйшай — напрыклад 12,850. Гэта паказвае што беларускі бок відавочна хоча прысутнасьці міжнародных назіральнікаў.

Пра адносіны паміж Беларуссю і Еўразьвязам

Еўразьвяз — выдатная арганізацыя ў тым сэнсе, што ён ніколі не зьняверваецца ні ў кім з сваіх суседзяў. Калі ёсьць магчымасьць спрыяць вяршэнству закону і дэмакратычным каштоўнасьцям, Еўразьвяз заўсёды гатовы да збліжэньня. Могуць адбыцца дыскусіі пра спрашчэньне візавага рэжыму — пакуль гэтага няма, але гэта можа стаць наступным крокам. Калі Эстонія будзе страшыняваць у Радзе Еўразьвязу, адбудзецца саміт «Усходняга партнэрства». Да саміту мы абмяркуем сытуацыю з усімі партнэрамі па Еўразьвязе і пабачым, якія канкрэтныя крокі могуць быць для кожнай краіны-ўдзельніцы «Усходняга партнэрства». Але, вядома ж, цяжка ня быць скептычнымі, калі так доўга назіраеш за Беларуссю.

Пра магчымасць для Беларусі далучыцца да Еўразьвязу

Пару тыдняў таму ў Таліне вярхоўная прадстаўніца [Еўразьвязу] Фэдэрыка Магерыні сказала, што краіны на мяжы з Эўразьвязам, якія маюць жаданьне аднойчы далучыцца да ЭЗ, павінны кіравацца вяршэнствам закону і рабіцца разьвітымі дэмакратыямі. І калі яны такімі зробяцца, дык аднойчы дзьверы могуць адчыніцца. Гэта было ў адказ на пытаньне пра Грузію, але яна таксама сказала, што на яе думку Эўропейкі кантынэнт павінен быць разам. Таму вядома ж, гэта магчыма, калі паглядзець у больш далёкую будучыню. У той жа час даволі ясна, што ў кароткай пэрспэктыве такая дыскусія не разглядаецца, і гэтым краінам не прапануюць такой пэрспэктывы. Але гэта абсалютна ня значыць, што самі гэтыя краіны ня могуць дэмакратызавацца. Менавіта так Эстонія пачынала свае пераўтварэньні, закладаючы правільны дэмакратычны падмурак. Гэта ў любым выпадку трэба самім краінам.

Пра магчымасць вяртання санкцыяў, калі Беларусь вернецца да ранейшай сытуацыі з палітвязьнямі

Гэта будзе абмяркоўвацца і вырашацца партнэрамі па Еўразьвязе. Для мяне галоўная лякмусавая паперка, каб вызначыць, ці сапраўды краіна выбрала дэмакратычны шлях, гэта два фактары — адсутнасьць палітвязьняў і магчымасьць выйграваць судовыя справы ў дзяржавы. Мой добры сябра Эд Лукас [журналіст брытанскага выданьня The Economist] некалі сказаў мне гэта, і ад таго часу я карыстаюся ягоным тэстам. Мая асабістая пазыцыя ў тым, што калі сапраўды ёсьць палітвязьні, дык адназначна трэба рабіць захады ў адказ. Але Эстонія гэта парлямэнцкая дэмакратыя, і пазыцыі дзяржавы прапануюцца ўрадам і ўхваляюцца парламентам.



Дата стварэння навіны 28.05.2017

Возврат к списку

cashback