АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

"За такое морду б'юць": блогер Матолька зарубіўся з кіраўніком прэс-службы МУС Шалькевічам

"За такое морду б'юць": блогер Матолька зарубіўся з кіраўніком прэс-службы МУС Шалькевічам
28.05.2017
Грымяць яшчэ абмеркаванні прафесійнасці міліцыянераў і службы аховы метрапалітэна падчас затрымання буйнага хлопца ў метро. І адна з такіх спрэчак адзначылася тым, што ў ёй узяў удзел кіраўнік прэс-службы МУС Канстанцін Шалькевіч.

Ён зарубіўся з Антонам Матолькам пад адным з допісаў у фэйсбуку, называючы блогера то «малышом», то «дзяўчынкай».

Пачалося ўсё на старонцы палкоўніка Ігара Пармона — Матолька спытаўся, да якога ведамства належаць ахоўнікі метро.

Цягам абмеркавання ў каментах з'явіўся Канастанцін Шалькевіч, напісаўшы «О, яшчэ адзін профі з'явіўся… Час ісці па поп-корн».

Пасля градус палемікі толькі павышаўся: Матолька назваў імідж міліцыі адмоўным, на што атрымаў адказ, што меркаванне аднаго чалавека, які лічыць сябе фатографам, не адлюстроўвае агульнай сітуацыі.

 Далей пікіроўка вылілася ў абразы.

 «Я нагадаў, што Шалькевіч — супрацоўнік дзяржаўнага ведамства, якое функцыянуе на нашыя падаткі. Ну і нагадаў, што гэта інтэрнэт — тут і на…й паслаць могуць», — сказаў нам Матолька.

 Такі намёк на абразу выклікаў шал у Шалькевіча.

 

Ён напісаў, што «дзяўчынка пакрыўдзілася» і што «малыш можа паслаць толькі ў інтэрнэце».



 Блогер зрабіў скрыншоты і выклаў іх на сваёй старонцы.

 https://www.facebook.com/AntonMotolko/posts/10155305709181308?pnref=story

Шалькевіч адрэагаваў наступнай фразай:

 

«Антон, па завядзёнцы, не даў полнай карціны. І не выклаў свой пост. А за такое морду б'юць. Праўда, не дзяўчатам, канечне. Тут, у натоўпе ягоных прыхільнікаў, я, канечне, не баец. Але ў іншай галінцы ён трусліва зліўся, вырваў словы з кантэксты і запосціў тут. Усё гэта, канечне, гнюсна. Але як ёсць».

 

 Каментатары па-рознаму ацэньваюць рэакцыю прэс-сакратара на Матольку, як і словы таго пра «на…й паслаць могуць».


 Што да канкрэтна гэтай фразы, то Антон сказаў нам, што «яна адрасавалася Шалькевічу, але канкрэтна яго я не пасылаў».

 

Аператыўна звязацца з Шалькевічам па каментар у нас не атрымалася.

 

Пра яго пазіцыю можна меркаваць па паведамленні, якое міліцыянер пакінуў у інтэрнэце.

 «Рэакцыя была не на сітуацыю. Тут якраз усё нармальна. А на хамскі допіс Антона Матолькі, які ён не хоча выкладаць. І адзначу, што я тут пішу як прыватная асоба. Мой акаўнт ніякай прывязкі да МУС не мае. Проста, прайграўшы ў мужчынскай спрэчцы, Антон усё перавёў на сваю звыклую барацьбу з сістэмай. Але гэта тут ні пры чым», — напісаў Шалькевіч.

па інф. Наша ніва 


Дата стварэння навіны 28.05.2017

Возврат к списку