АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Двух беларусаў судзяць за пікет у інтэрнэце

Двух беларусаў судзяць за пікет у інтэрнэце
28.05.2017
Адметнасць гэтага працэсу ў тым, што паводле складзенага супрацоўнікамі  міліцыі пратаколу па арт 23.34 КаАП, іх вінавацяць у правядзенні пікетавання, якое выявілася ў дэманстрацыі бела-чырвона-белага сцяга.

Суд Ленінскага раёна Гародні пачаў разгляд адміністратыўнай справы Сяргея і Вольгі Верамеенкаў.  Справу разглядае суддзя Руслан Гурын.

Сябра партыі БХД гарадзенец Сяргей Верамеенка, ня ўтойвае, што размясціў здымкі з бела-чырвонымі сцягамі і надпісамі «У Гародні такія самыя, як Васіль», «Такі самы, як Васіль!!!» ў «Фэйсбуку» на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў у Гомелі 15 сутак арышту за бела-чырвона-белы сцяг.

Жонкі Сяргей і Вольга Верамеенка з'яўляюцца беларускімі актывістамі. Як паведамляюць інфармагенцтвы, іх судзяць за тое, што яны сфатаграфаваліся на вуліцы з бел-чырвона-белым сцягам і апублікавалі гэтыя здымкі ў сацыяльнай сетцы. На фота таксама былі накладзеныя словы падтрымкі ў адрас іншага актывіста, Васіля Палякова.

Милицыянт, выступаўшы ў судзе, заявіў, што пікет быў праведзены ў інтэрнэце. Самі мужы даказваюць адваротнае - пікет не праводзіўся. Ніхто не крычаў лозунгаў і не ўздымаў транспарантаў.

Актывіст лічыць, што складанне пратаколу і тым больш прыцягненне да адказнасці за здымкі — загад «зверху», як гэта некалькі гадоў таму было з гарадзенскімі праваабаронцамі.

Адразу пасля пачатку судовага паседжання прадстаўнік УУС заявіў хадайніцтва аб прадстаўленні часу для дапрацоўкі пратаколу правапарушэння. Суддзя абвесціў перапынак на 15 хвілін.

Верамеенкі настойвалі на тым, што фатаграфаванне са сцягам ня можа падпадаць пад азначэнне пікету.

«Няўжо, каб выйсці і сфатаграфавацца ў горадзе з нейкім прадметам, трэба браць дазвол у гарвыканкаме?» — пыталіся яны ў судзе.

 

Па інфармацыі гарадзенскіх праваабаронцаў, разгляд справы над Верамеенкамi перанесены на 30-га мая ў сувязі з хадайнiцтвам Верамеенкi аб выклiку яшчэ аднаго сведкi - участковага Уладзiмiра Казлоўскага, якi складаў пратакол правапарушэння.


"Беларускі партызан" по інф.belnovosti.by і spring96.org

Дата стварэння навіны 28.05.2017

Возврат к списку