АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Берасці выяўлена 35 дзяцей-удзельнікаў "груп смерці" ў сацсетках

У Берасці выяўлена 35 дзяцей-удзельнікаў "груп смерці" ў сацсетках
27.05.2017
Паведаміў начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Берасцейскага аблвыканкама Генадзь Вайтовіч, піша racyja.com
Узрост дзяцей ад 10 да 15 гадоў.

 З кожным з іх і з іх бацькамі працуюць спецыялісты-псіхолагі з адукацыі і аховы здароўя”, — сказаў Вайтовіч. Паводле яго слоў, супрацоўнікі міліцыі блакуюць так званыя групы смерці, якія з’яўляюцца ў сацыяльнай сетцы, а таксама выяўляюць іх адміністратараў. У прыватнасці праводзіцца праверка ў дачыненні да аднаго з такіх адміністратараў. Ён жыве ў Баранавіцкім раёне. Паводле вынікаў праверкі будзе дадзеная юрыдычная ацэнка яго дзеянням. Вайтовіч адзначыў, што з пачатку гэтага года ў вобласці здзейсніў суіцыд адзін падлетак, у 2016 годзе — восем.

 

 


Дата стварэння навіны 27.05.2017

Возврат к списку