АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Таджыкістане ў антыкарупцыянера знайшлі бункер з золатам, 19 мільёнамі даляраў і джыпамі

У Таджыкістане ў антыкарупцыянера знайшлі бункер з золатам, 19 мільёнамі даляраў і джыпамі
27.05.2017
У доме бацькоў старшага следчага антыкарупцыйнага органа Фірдаўса Ніёзбадалава знойдзены бункер, у якім захоўваліся 19 мільёнаў даляраў, мяшкі з золатам, каштоўнымі камянямі і шэсць джыпаў.

 Пра гэта паведаміла таджыкістанскае выданне «Ахбор», піша Tut.by.

Тут і ніжэй фота akhbor.com

 Тайнік быў выяўлены ў горадзе Бустон (былы Чкалаўск) падчас ператрусу уладанняў бацькоў Ніёзбадалава супрацоўнікамі ДКНБ (Дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Таджыкістана).

 

 Ніёзбадалаў — зяць былога сакратара Савета нацыянальнай бяспекі Аміркула Азімава. Тайнік быў у доме ў бацькі, Абдугафора Ніёзбадалава, былога намесніка пракурора Сагдыйскай вобласці. Яго прасторны асабняк складаецца з шасці дамоў з камерамі відэаназірання, падземнымі гаражамі і, як паказаў уладальнік, — з бункерам.

 Паводле даных сведак, старэйшы Ніёзбадалаў добраахвотна паказаў следчым уваход у бункер, які быў практычна незаўважны.

  Ніёзбадалаў — зяць былога сакратара Савета нацыянальнай бяспекі Аміркула Азімава. 

Яго жонка аказала люты супраціў следчым і пагражала самаспаленнем. Жанчына ўсяляк выгароджвала сына, заяўляючы, што ўсё знойдзенае належыць ім з мужам.

 Мноства сведкаў, якія сабраліся каля асабняка, бачылі, як з яго выносілі некалькі мяшкоў з далярамі, золатам і каштоўнымі камянямі, а таксама выкочвалі шэсць джыпаў.

 

 У цяперашні час у Таджыкістане праводзіцца серыя арыштаў былых і дзейных супрацоўнікаў антыкарупцыйнага ведамства.



 



Дата стварэння навіны 27.05.2017

Возврат к списку