АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Заява рады БНК: «Няма альтэрнатывы мірнаму пратэсту». Наступная акцыя — 3 ліпеня

Заява рады БНК: «Няма альтэрнатывы мірнаму пратэсту». Наступная акцыя — 3 ліпеня
26.05.2017
Наступная акцыя кампаніі «Ўладу — народу» пачнецца ў Дзень вызваленьня Мінску 3 ліпеня ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. Пра гэта гаворыцца ў прынятай 26 траўня заяве рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу.

«Рада вырашыла, што на наступным этапе кампаніі „Ўладу — народу“ мы будзем, акрамя сацыяльна-эканамічных рэчаў, патрабаваць адмены восеньскіх вучэнняў і вызвалення зняволеных па „справе патрыётаў“. Мы ня хочам рызыкаваць незалежнасцю нашай краіны, ня хочам быць уцягнутымі ў чужыя канфлікты. Ня хочам любых чужых войскаў на сваёй зямлі. Мы патрабуем выканання артыкула 18 Канстытуцыі, які ставіць мэтай зрабіць нашу дзяржаву нэўтральнай. Мы хочам вызваліць Беларусь з-пад унутранай акупацыі незаконным рэжымам і не дапусьціць яе знешняй акупацыі», — гаворыцца ў заяве рады БНК. Рада назвала паспяховым чарговы этап кампаніі «Ўладу — народу», які з 17 лютага па 1 мая праходзіў найперш з сацыяльнымі патрабаваннямі.

Галоўным вынікам двух з паловай месяцаў пратэстаў рада назвала «абуджэнне да публічнай грамадзянскай актыўнасці раней пасіўных слаёў насельніцтва». У заяве адзначаецца, што няма альтэрнатывы мірнаму пратэсту і прымушэнню ўлады да дыялёгу з народам. Таму кампанія «Ўладу — народу» мае працягвацца, пакуль яе мэты ня будуць дасягнуты.

 

«Сваімі паводзінамі рэжым паказаў, што Беларусь знаходзіцца пад унутранай акупацыяй. Самае небясьпечнае, што ўнутраная акупацыя ў любы момант можа стаць зьнешняй. Як даказала сфабрыкаваная „справа патрыётаў“, марыянэткавы рэжым ніколі ня ўзброіць народ для супрацьстаяння знешняй агрэсіі. Ён палохаецца народу болей, чым страты нават фармальных прыкмет незалежнасці. Таму восеньскія вайсковыя вучэньні на нашай зямлі могуць стаць пачаткам бесперашкоднай знешняй акупацыі Беларусі», — лічаць аўтары заявы.

па інф. радыё Свабода


Дата стварэння навіны 26.05.2017

Возврат к списку