АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

У Мінску анархісты правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі

У Мінску анархісты правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі
26.05.2017
26 траўня ў цэнтры Мінску анархісты ды іншыя актывісты правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі і заклікалі "паўстаць на абарону сваіх правоў".

Фота: belsat.eu

У каментары тэлеканалу "Белсат" анархісты заявілі: "Пакуль у гэтай краіне ёсць людзі, пазбаўленыя волі толькі за свае ідэалы, за сваю нязгоду з пануючым гвалтам з боку дзяржавы, са шматлікімі абмежаваннямі, забаронай і цэнзурай, кожны з нас, дзе б мы ні знаходзіліся, не можа пачувацца свабодным. Цяпер мы маем двух палітвязняў — Змітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага. 32 чалавекі (16 з якіх знаходзяцца за кратамі) абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".

Анархісты заклікалі "перастаць быць пакорлівымі ценямі, што праходзяць міма выклікаў сучаснасці" і выказаць салідарнасць з тымі, хто пацярпеў за свае перакананні.

Акцыя была прымеркаваная да дня нараджэння палітвязня Змітра Паліенкі: 26 траўня ён адзначае сваё 23-годдзе. Сам Паліенка адбывае пакаранне ў бабруйскай калоніі.



Дата стварэння навіны 26.05.2017

Возврат к списку