У Беларусі ўпершыню перасадзілі лёгкае

Беларускія хірургі ўпершыню правялі перасадку лёгкіх. Пра гэта паведамляе газэта «Рэспубліка». Пацыенткай, якую вярнулі да жыцьця лекары, стала жыхарка Вошы Тацьцяна, якая хварэла на паталёгію лёгачных артэрыяў. Донарскі ворган узялі ў жанчыны, якая нядаўна памерла ад інсульту. Лёгкія даставілі верталётам зь Віцебска.
Першую ў Беларусі перасадку лёгкага правяла каманда хірургаў з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру «Кардыялёгія» ў Мінску. Кіраваў камандай хірургаў прафэсар Юры Астроўскі (на здымку). Апэрацыя доўжылася 8 гадзінаў. Самым складаным, па словах хірургаў, было сшыванне бронхаў і хрупкіх лёгачных артэрыяў.
У пацыенткі пасля апэрацыі ўскладненняў не назіраецца. Стан яе стабільны. Перасадка лёгкага – гэта ўнікальная апэрацыя ня толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёна – піша газета.