АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ва Украіне баявы гапак прызналі нацыянальным відам спорту

Ва Украіне баявы гапак прызналі нацыянальным відам спорту
25.05.2017
Вярхоўная рада Украіны прыняла закон «Аб унясенні змяненняў у закон «Аб фізічнай культуры і спорце» (адносна прызнання нацыянальных відаў спорту). «За» прагаласавалі 227 дэпутатаў, паведамляе Укрінформ.

Прыняты закон прадугледжвае падтрымку нацыянальных відаў спорту: баявога гапака, хортынга, украінскага рукапашнага бою «Спас», украінскай барацьбы на паясах. 

Мэтай закона, як гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумента, з'яўляецца неабходнасць вызначэння на заканадаўчым узроўні паняцця нацыянальных відаў спорту і асаблівасцяў дзейнасці спартыўных федэрацый, якія спрыяюць развіццю нацыянальных відаў спорту, садзейнічанне нацыянальнаму адраджэнню нацыянальна-культурных традыцый і патрыятычнаму выхаванню, папулярызацыі сярод украінцаў здаровага ладу жыцця і фізічнай культуры, развіцця нацыянальных відаў спорту, паведамляе Наша ніва.



Дата стварэння навіны 25.05.2017

Возврат к списку