АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафэсце ў Канах

Беларускі сцэнар атрымаў спецыяльны прыз на кінафэсце ў Канах
25.05.2017
Кансультацыйная рада Канскага кінафестывалю ўзнагародзіла спецыяльным прызам ScripTeast сцэнар "Саламонава гара".

Яго напісалі беларусы Мікалай Лаўранюк і Сяргей Каласоўскі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Канскага кінафэсту ў Фэйсбуку.

У сваім рашэнні журы адзначыла: "Журы было зачараванае свежасцю і арыгінальнасцю аповеду ў гэтай мудрагелістай драме". Адзначаецца, што ў сцэнары ідзе гаворка пра пытанні веры, сям'і, выжыванне і зносіны, "але больш за ўсё, гаворка ідзе пра тое, як двое вельмі розных людзей могуць знайсці сувязь, якая дае ім сілу і вызваляе іх абоіх", піша Народная воля.

Лаўранюк распавёў у сацсетках, што ў конкурсе прымалі ўдзел 11 сцэнароў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сцэнар быў створаны па матывах твора "Падобны да Стынга", які напісала драматург Ірына Пісьменная.


Дата стварэння навіны 25.05.2017

Возврат к списку