АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Міліцыянт з Маскоўскага РУУС: «Дура, бл**зь, кончаная»

Міліцыянт з Маскоўскага РУУС: «Дура, бл**зь, кончаная»
24.05.2017
Мінскага праваахоўніка пазбавілі прэміі за лаянку.«Цёплы прыём» Галіна Лагацкая запісала на дыктафон.

У сакавіку актывістка прафсаюзу РЭП, жыхарка Мінску Галіна Лагацкая спрабавала патрапіць на прыём да намесніка кіраўніка Маскоўскага РУУС Мінску Мікалая Руцкага.

За ўдзел у акцыі недармаедаў 17 лютага на Лагацкую быў складзены пратакол апытання. Жанчына прыйшла на прыём да намесніка кіраўніка РУУС, каб папрасіць не складаць на яе адміністратыўны пратакол. Размова з міліцыянтамі скончылася для Лагацкай у лякарні.

У міліцыі яе цягалі за валасы. Жанчына тксама атрымала цялесныя пашкоджанні, піша сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна». Пасля візіту ў РУУС Лагацкую звінавацілі ў брыдкаслоўі. «Цёплы прыём» Галіна Лагацкая запісала на дыктафон.


 Фота: Мікалай Руцкі, guvd.gov.by

Ахвяра міліцэйскага бязмежжа вырашыла давесці справу да суду, але следчы Маскоўскага райаддзелу СК В. Сакалова пастанавіла адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, паколькі не знайшла ў дзеяннях міліцыянтаў складу злачынства.

Дзякуючы аўдыязапісу ўдалося пакараць працаўніка Маскоўскага РУУС Мінску. Ю. Міхалёнак пазбаўлены прэміі за нецэнзурную лаянку.

Прызнаючы факт грубых паводзінаў працоўнікаў міліцыі, нецэнзурную лаянку Маскоўскі РУУС пасля сваёй праверкі вынес пастанову аб спыненні справы аб адміністратыўным правапарушэнні ў сувязі з адсутнасцю ў дзеяннях Міхалёнка складу адміністратыўнага правапарушэння па арт 17.1 (дробнае хуліганства) КаАП.

па інф. Белсат



Дата стварэння навіны 24.05.2017

Возврат к списку

cashback