АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Знікла суполка цвярскіх тудаўлян, якія хацелі быць беларусамі. След ФСБ?

Знікла суполка цвярскіх тудаўлян, якія хацелі быць беларусамі. След ФСБ?
24.05.2017
Сёлета зімой увагу беларускіх СМІ прыцягнула петыцыя на сайта change.org, у ёй звярталіся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з просьбай прызнаць этнічную групу цвярскіх тудаўлян беларусамі. Агулам пад зваротам падпісалася больша за 350 чалавек.

«Наша Ніва» друкавала інтэрв’ю з аўтарам гэтай петыцыі Аляксандрам Цеханоўскім. Гэта 30-гадовы мужчына, які жыве ў Маскве і працуе менеджарам. Школьныя канікулы Аляксандр праводзіў на канікулах у Цвярской вобласці, дзе шмат чуў беларускіх словаў. У сталым узросце Цеханоўскі прыйшоў да беларускай самасвядомасці.

«Не відаць развіцця, работы няма, людзі з'язджаюць на заробкі ў вялікія гарады. Нягледзячы на мінулае і нашу гісторыю гэта ўсё быццам забываецца кімсьці. Калі б народу тлумачылі пра яго паходжанне, думаю, многія проста здзівіліся б, бо пачынаючы з савецкіх часоў, людзям казалі, што яны рускія і нічым не адрозніваюцца ад астатніх», — казаў Цеханоўскі.

Яўхім Карскі ацэньваў колькасць тудаўлян у 45 тысяч чалавек. Назва пайшла ад ракі Тудаўка, абапал якой і жылі тудаўляне.

Таксама Укантакце дзейнічала група «Тудаўляне», якая налічвала некалькі сотняў чалавек. Цяпер жа суполка выдаленая. Таксама знішчаная старонка Укантакце і самога Аляксандра Цеханоўскага.

Крыніцы «НН» паведамілі, што і раней у цвярскіх актывістаў, якія спрабавалі падняць пытанне «беларускасці» гэтага рэгіёна ўзнікалі праблемы.

У 2012-2014 гадах у вобласці актыўна развівалася аб’яднанне «Цвержа». На Купалле да іх прыходзіла да 30 чалавек. Нават выдаваўся часопіс «Веле».

Аднак праз нейкі час да кіраўніка суполкі прыйшлі з размовай супрацоўнікі ФСБ. Фактычна пасля гэтага і пачаўся заняпад, а потым і поўнае спыненне працы суполкі.

У «Нашай Нівы» таксама былі прыклады, калі пасля гутаркі аб дзейнасці смаленскіх беларусаў імі таксама цікавіліся супрацоўнікі расійскіх спецслужб. Пасля чаго інтэрв’юіры прасілі выдаліць публікацыі з сайта.

Не выключана, што таямнічыя знікненні суполкі Тудаўлян, а таксама старонкі Аляксандра Цеханоўскага могуць быць з той самай серыі.



Дата стварэння навіны 24.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку