АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Маскоўскія «раздзербанілі» «Маскоўскі» і – пшык!

Маскоўскія «раздзербанілі»  «Маскоўскі» і – пшык!
23.05.2017
Роўна тры гады споўнілася з часу разбурэння „Маскоўскага” – „вакзала будучага”, як яго тады называлі на афіцыйных цырымоніях адкрыцця ды ўзнагароджаннях.

 Расійскі „Газпрам” употайкі адмовіўся фінансаваць будаўніцтва свайго 32-павярховага хмарачоса на васьмі гектарах, што на месцы разбуранага ім жа аўтавакзала.


 Тым часам, стала зразумела, што разбурэнне „Маскоўскага” вырасла ў маштабную транспартную інфраструктурную катастрофу ў сталіцы. Я іду ўздоўж сіняга паркану ў паўтара чалавечых роста і пытаю мінчукоў, што ідуць насустрач – ці ведаюць, што раней было за ім. Аказваецца, што ведаюць, памятаюць і не ўтойваюць абурэння ўладамі – як беларускімі, так і маскоўскімі – усе ад мала да вялікага.



 Маўляў, для пасажыраў гэта звязана з дадатковымі эканамічнымі выдаткамі на перасадкі – раз, са стратай часу, каб зарыентавацца, як і з якіх прыпынкаў дабірацца да месца – два. Сярод іншага, большасць былых рэйсаў “Маскоўскага” сцягнутая на аўтавакзал “Цэнтральны” – вузкі “пятачок”, аўтападвал, дзе няма вентыляцыі, цесната… Узбіраемся на вышэйшую кропку каля абсерваторыі разам з экс-кіраўніком ініцыятыўнай групы супраць разбурэння “Маскоўскага”, экс-дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і Мінгарсавета, прэтэндэнтам на атрыманне Дзяржпрэміі краіны ў галіне навукі і тэхнікі Віктарам Талмачовым. 


Стаяць вялізныя краны. Адзін ахоўнік і разварочаныя глыбы зямлі. Татальныя недабуды, што бачыце на здымках ніжэй. РР: Віктар Пятровіч, вы 4 гады, што існавала ваша ініцыятыўная група, прадракалі, што будаўніцтва закончыцца “пшыкам”… Віктар Талмачоў: Так! Улады праігнаравалі 8 тысяч подпісаў пасажыраў з усіх куткоў Беларусі, сабраных “супраць”. Затое першая частка ўказа Лукашэнкі №52 “Аб будаўніцтве шматфункцыянальнага комплекса” была выкананая. Аднак зараз ясна, што разбурэнне “Маскоўскага” сталася маштабнай транспартнай інфраструктурнай катастрофай. 


Усё выглядала невыгодным для Беларусі і раней – расейцы абяцалі кампенсацыю за знос у 17 млн даляраў, а вакзал зараз каштаваў бы ўсе 30! Гэта без уліку будучай амартызацыі. Самае непрыемнае – арэндная плата ў паўтара даляра за квадратны метр, калі ўсё-ткі ён быў бы пабудаваны. І гэта ў цэнтры сталіцы! То бок, „Газпрам”, калі што, будзе плаціць мізэрную суму ў 300 тысяч даляраў у год. А кошт перасадак мільёна пасажыраў, што абслугоўваў “Маскоўскі”, у 4 разы болей – млн 200 тысяч “зялёных”. Між іншым, паводле нашага Грамадзянскага кодэкса, такая дамова можа быць аднабакова скасаваная. Менск мусіць вярнуць сабе “Маскоўскі”. За праект тады прыгажуна-вакзала вядомы архітэктар Мікалай Навумаў атрымаў Дзяржаўную прэмію асабіста з рук Лукашэнкі і 5 міжнародных узнагарод.

 па інф. racyja.com


Дата стварэння навіны 23.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку