АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Светлагорская спартсменка за паўгадзіны ўзняла 10-кілаграмовую гіру 579 разоў і ўстанавіла новы сусветны рэкорд

Светлагорская спартсменка за паўгадзіны ўзняла 10-кілаграмовую гіру 579 разоў і ўстанавіла новы сусветны рэкорд
23.05.2017
Светлагорская спартсменка Ганна Коўтная стала чэмпіёнкай свету, усталяваўшы новы сусветны рэкорд у сілавым шматбор'і.

У мінулыя выхадныя ў Маскве праходзіў Чэмпіянат свету асацыяцыі сілавога шматбор'я "Віцязь". На спаборніцтвы ў сталіцу Расіі прыбыла больш за пяцьсот спартсменаў. Акрамя беларускай каманды, у складзе якой выступала і Ганна Коўтная, у раздзеле «гіравы спорт» (паўмарафон з рэгламентам часу 30 хвілін) прынялі ўдзел прадстаўнікі Расіі, Украіны, Польшчы і Эстоніі.
«Нашы спартоўцы прыкметна палепшылі свае вынікі, што дазволіла нам пазмагацца за прызавыя месцы, - распавёў трэнер беларускай каманды Сяргей Мацкевіч. - Нашы прадстаўнікі заваявалі 6 залатых і тры сярэбраныя медалі. У неафіцыйным камандным заліку мы крыху саступілі гаспадарам чэмпіянату - камандзе Расійскай Федэрацыі, заняўшы ганаровае другое месца. 


Сярод жанчын пераможцам стала наша спартсменка Ганна Коўтная са Светлагорску. У вагавой катэгорыі 50 кг яна 579 раз падняла за паўгадзіны 10-кілаграмовую гіру. Гэта сусветны рэкорд і заслужаная залатая медаль!»
Ганне Коўтнай 24 гады. Нарадзілася і вырасла ў вёсцы Карані Светлагорскага раёна. У гіравы спорт прыйшла практычна выпадкова тры гады таму. Уладальнік двух сусветных дасягненняў, неаднаразовы пераможца і прызёр спаборніцтваў па сілавым шматбор'і.



Дата стварэння навіны 23.05.2017

Возврат к списку

cashback