АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Брат беглага саўладальніка «Еўраопта» узначаліў кампанію

 Брат беглага саўладальніка «Еўраопта» узначаліў кампанію
22.05.2017
У кіраўніцтве найбуйнейшай беларускай сеткі крамаў «Еўраопт» прайшлі кадравыя перастаноўкі.

Былы старшыня Рады дырэктараў ТАА «Еўрагандаль» Андрэй Зубкоў стаў генеральным дырэктарам кампаніі — некалькі гадоў таму ён ужо працаваў на гэтай пасадзе.

  

Былы гендырэктар Філіп Арцёменка пайшоў на паніжэнне. Цяпер ён будзе адказваць за рознічны гандаль.

 

А новым старшынёй Рады дырэктараў стаў Аляксандр Літвін. Раней ён быў шараговым сябрам Рады дырэктараў.

  

Аляксандр Літвін — брат Сяргея Літвіна, аднаго з заснавальнікаў кампаніі. Літвін заснаваў бізнэс разам з яшчэ адным беларусам, Уладзімірам Васількам. Але ж і Літвін, і Васілька сёння знаходзяцца за мяжой.

 

У 2003 годзе абодвух бізнэсоўцаў ледзь не затрымалі. Паводле высноваў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, бізнэсоўцы мелі дачыненне да стварэння злачыннай арганізацыі і былі вінаватыя ў нясплатах мытных плацяжоў, кантрабандзе, адмыванні даходаў, нажытых злачынных шляхам.

 

Але і Сяргей Літвін, і Уладзімір Васілька з’ехалі за мяжу. Па патрабаванні беларускай пракуратуры іх затрымалі ў Варшаве, але палякі вырашылі, што доказаў віны бізнэсменаў няма. Літвін і Васілька выйшлі на волю.

 

 па інф. nn.by




Дата стварэння навіны 22.05.2017

Возврат к списку

cashback