АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Польскі паліцыянт аддаў свой касцявы мозг 5-гадовай беларусцы

Польскі паліцыянт аддаў свой касцявы мозг 5-гадовай беларусцы
22.05.2017
Ён прайшоў дакладныя медыцынскія абследаванні, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.

Супрацоўнік паліцыі Анджэй Вашак з гораду Слубіцэ, што на мяжы з Нямеччынай, дапамог цяжка хворай беларускай дзяўчынцы, паведамляе Польскае радыё.

У 2014 годзе Анджэй Вашак зарэгістраваўся ў сыстэме донараў касцявога мозгу. Перасадка касцявога мозгу можа прайсці без складанасцей, калі ў донара і пацыента аднолькавы галоўны комплекс гістасумяшчальнасьці. Паліцыянт прайшоў дакладныя мэдыцынскія абследаваньні, бо толькі цалкам здаровы чалавек можа стаць донарам.

Нядаўна ў адной з уроцлаўскіх клінік у Анджэя Вашака быў узяты касцявы мозг. Працэдура працягвалася каля гадзіны. Пазней паліцыянт даведаўся, што мозг быў перасаджаны хворай 5-гадовай дзяўчынцы з Беларусі.

Паводле заканадаўства, Анджэй Вашак ня можа даведацца персанальныя дадзеныя свайго «генэтычнага блізнюка». Донар і пацыент могуць пазнаёміцца толькі праз два гады пасля медычнай працэдуры і пры ўмове, што гэтага хоча пацыент, гаворыцца ў законе.


Дата стварэння навіны 22.05.2017

Возврат к списку