АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ці трэба караць падлетка, які назваў беларускую мову мёртвай

Ці трэба караць падлетка, які назваў беларускую мову мёртвай
22.05.2017
16-гадовы Ілля спаслаўся на словы віцэ-чэмпіёна свету па велагонках Васіля Кірыенкі і напісаў у сацсетках, што лічыць беларускую мову мёртвай. Грамадскі актывіст Ігар Случак хоча прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці.

У Фэйсбуку разгарнулася дыскусія, ці варта караць хлопца за яго выказванні?

Маці падлетка звярнулася да актывіста з просьбай не патрабаваць пакарання яе сына. Змест ліста маці Ігар Случак выклаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Жанчына тлумачыць выказванні сына на форуме «Мая Краіна Беларусь».

«Фраза моего сына, что белорусский язык «мёртв» вырвана из контекста дискуссии и превратно истолкована её некоторыми участниками. Мой сын, высказывая данную фразу, ссылался на выступление вице-чемпиона мира 2016 года по велогонкам Василия Кириенко (опубликовано в газете Прессбол 27.04.2016 года и других интернет-источниках).

 

Да, участниками форума ему было предложено удалить комментарий, но он этого не сделал тотчас. Буквально через 15 минут после написания комментария скриншот был зафиксирован и отправлен Вам (в 19-22 написан комментарий, а в 19-35 сделан скриншот). Однако, после дальнейшего обдумывания своих действий в течение последующих суток, комментарий был удалён самим Ильёй.

Учитывая возраст подростка (16 лет), юношеский максимализм, неопытность в правовых аспектах законодательства о языках, а также неискушённость в ведении дебатов, прошу Вас не требовать наказания человека за повторение ранее высказанного мнения в интернет-источниках, его наивного отстаивания в социальных сетях и в конечном итоге удаления высказывания не сразу, а после некоторого обдумывания. Но ведь он всё удалил, причём сам, не советуясь с родителями, что позволяет предположить об изменении его первоначального мнения.

Мой сын в полной мере осознал содеянное и просит у Вас и Ваших сторонников прощение за неуместное цитирование высказываний, ранее имевшихся в СМИ и интернет-источниках. При необходимости он готов на веб-ресурсе «Мая краiна Беларусь» принести публичные извинения, тем более, что он честно вышел в интернет под своим собственным, а не фейковым именем.

При принятии решения прошу учесть и тот факт, что я как мать хочу мирного урегулирования конфликта по причине недавнего прохождения моим ребёнком химиолучевого курса терапии при лечении злокачественного онкологического заболевания. Все административные процессы будут являться стрессовым фактором, что может вызвать новый виток обострения болезни.

С надеждой на урегулирование конфликта, Клишевич И.Н.».


Гэтая гісторыя выклікала гарачую дыскусію ў Фэйсбуку.

Літаратар Валеры Гапееў піша: «Хочаце ў 16-гадовага падлетка выклікаць нянавісць да беларускай мовы - давайце ў суд...»

Ігар Случак мяркуе, што караць можа ўжо і не трэба:

- Толькі не мне гэта вырашаць, але вось публічныя прабачэнні прынесці ён бы мог - не ўсё ж за яго матцы аддувацца. Што ж гэта наогул такое? Дарослы хлопец, незалежны калі глядзець па старонцы ў сеціве, а мамка выбачаецца?

 Мікалай Верамеенка лічыць, што публічныя прабачэнні хлопец можа прыняць як прыніжэнне і абазліцца да канца жыцця:


- Проста ў наступны раз будзе больш абачлівым у выбары абраз, каб не патрапіць пад закон. А калі мы яму даруем, то, магчыма, ён падрасце і нават стане ў нашы шэрагі.

- Не магу стрымацца. Я не думала, што карысная справа, якую робіць Ігар Случак, прыме такія вычварэнскія і нечалавечныя формы, - піша Ірына Купцэвіч. - Раней мы трохі сумняваліся: а ці варта караць людзей за знявагу мовы ў сеціве, кіроўцу тралейбуса за расійскі сцяжок і г.д. - бо яно-та справядліва, але якія вынікі дасць? Сумняваліся, але ў цэлым такую актыўнасць ухвалялі. І вось да чаго дайшло. Случак на ўвесь фэйсбук абмяркоўвае і гатовы асудзіць хворага на рак падлетка за тое, што той назваў беларускую мову мёртвай.

Я яшчэ добра памятаю падлеткам сябе і сваіх сяброў. Я працавала ў школе. У мяне малодшыя сёстры, якім толькі споўнілася 17. Я ведаю, што такое падлеткі. І я ведаю, што такое, калі падлетак перажывае рак - была і такая гісторыя ў маіх блізкіх. І я не разумею, як можна ўсё гэта браць да ўвагі, як можна ў такой сітуацыі нападаць на чалавека. Я страшна абураная, і мне вельмі баліць за гэтае дзіця.

Трэба было давесці сітуацыю да страшнага абсурду, каб людзі зразумелі, што гэты спосаб змагання за мову не такі і добры, калі мы хочам пабудаваць нармальнае грамадства. Але нават цяпер яшчэ дайшло не да ўсіх. Каментатары заклікаюць дабівацца ад хлопца публічных выбачэнняў і лістоў з просьбамі аб памілаванні, інакш трэба пакараць яго, каб іншым непавадна было.

Якой павагі і любові да мовы, людзі, вы хочаце дабіцца такімі метадамі? Якую новую Беларусь вы хочаце пабудаваць? Са старымі добрымі рэпрэсіямі за кожнае «не такое» слова?

Іван Шыла таксама выказаўся ў абарону падлетка:

- Падлетак выказаў меркаванне, што мова мёртвая. Можа ён за усе свае жыцце не бачыў людзей, якія на ей размаўляюць ужывую? Хаця гэта наогул не важна. Ён так думае. Ён не чыноўнік і не абавязаны думаць, як вы. І на яго трэба пісаць скаргу? Так пераможам? Інспектарамі?

 Аўтар папулярнай кнігі «Радзіва Прудок» Андрусь Горват правёў параллель паміж выказваннем падлетка ў сацсетках і лоўляй пакемонаў у царкве.

 - Ведаеце, а я ўсё-такі за свабоду. За свабоду маляваць Шчоткіну і фоткацца ў трусах на плошчы Перамогі. І да - я за свабоду называць беларускую мову мёртвай, - напісаў Горват у Фэйсбуку. - Свабода не можа быць толькі для мяне. Свабода можа быць толькі для ўсіх.

 Калі шаснаццацігадовы хлопец скажа:

 - Беларуская мова мёртвая.

 Я адкажу яму:

 - Ты што - дурачок?

 Я за свабоду быць дурачком і лічыць дурачком іншага.

 Я за свабоду шукаць пакемонаў у царкве і сядзець на газоне.

 А калі гэта камусьці не падабаецца, ён можа сказаць мне пра гэта і назваць дурачком.

 А ўсе гэтыя штрафы, арышты, даносы - гэта страшна. Гэта кола, якое раскручваецца, раскручваецца, раскручваецца і ўжо не спыняецца.

па інф. gazetaby.com



Дата стварэння навіны 22.05.2017

Возврат к списку

cashback