АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

«Беларусь 1»: Больш за 80% школ гатовыя пачынаць заняткі а 9 раніцы

«Беларусь 1»: Больш за 80% школ гатовыя пачынаць заняткі а 9 раніцы
22.05.2017
Такую выснову агучылі ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1»

Прыводзячы аргументы на карысць «мяккай гадзіны» — зрушэння часу пачатку заняткаў у школьнікаў, на чым настойваў кіраўнік Беларусі — журналісты тэлеканала, у прыватнасці, актыўна цытавалі доктара Вэндзі Троксел, прафесара псіхіятрыі Пітсбургскага ўніверсітэта.

 Яна, у прыватнасці, запэўнівае, што пры эксперыменце са зрушэннем часу пачатку урокаў на больш позні пропускі заняткаў у школах скараціліся ў гэтым раёне на 25%, вынікі тэстаў па матэматыцы і чытання палепшыліся на 2-3%, а перанясенне заняткаў на больш позні час аказалася настолькі эфектыўным, як памяншэнне памераў класаў на траціну або замена пасрэднага выкладчыка на выдатнага, пиша nn.by.

 Пры гэтым у праграме адзначана, што час пачатку заняткаў не зменіцца ў школах, дзе навучанне ідзе ў дзве змены, бо ўрокі, згодна з санітарнымі нормамамі, не могуць заканчвацца пазней 19.30.



Дата стварэння навіны 22.05.2017

Возврат к списку