АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ва Ўшачскім раёне можна набыць сядзібу XIX стагоддзя за 23 рублі

Ва Ўшачскім раёне можна набыць сядзібу XIX стагоддзя за 23 рублі
20.05.2017
На аўкцыён з пачатковым коштам у 23 рублі выстаўлена сядзіба XIX стагоддзя ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна прадаецца, якая належала Грабніцкім.

Улады раёна планавалі рэстаўраваць будынак сядзібы, пабудаваны ў 1840 годзе і зрабіць у ім музей традыцыйных промыслаў і гасцінны двор. Аднак у 2014 годзе, відаць з-за крызісу і адсутнасці сродкаў, сядзібу выставілі на аўкцыён з коштам у 41 000 еўра.

Як бачым, за тры гады пакупнікоў на панскі палац не знайшлося. Зараз яго прадаюць з пачатковым коштам у памеры адной базавай велічыні — то бок 23 рублёў. Разам з сядзібай новы гаспадар атрымае права на арэнду зямельнага ўчастка плошчай у 13 сотак на 50 гадоў, а парэшткі парка, якія знаходзяцца на гэтай зямлі — безкаштоўна. Аўкыён адбудзецца 24 траўня.

Аднак пры гэтым пакупніку прыйдзецца яшчэ выплаціць 634 рублёў 25 капеек аддзелу ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Ушацкага райвыканкама за падрыхтоўку аб’екта да продажу.

Таксама ўладальнік будзе абавязаны не пазней чым за два гады адрэстаўраваць будынак і пачаць выкарыстоўваць у прадпрымальніцкіх мэтах. А не пазней, як праз два месяцы пасля набыцця лота неабходна падпісаць ахоўнае абавязальніцтва гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Дата стварэння навіны 20.05.2017

Возврат к списку