АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

У Мінску пачалася міжнародная выстава ўзбраенняў MILEX-2017

У Мінску пачалася міжнародная выстава ўзбраенняў MILEX-2017
20.05.2017
Па маштабах, складзе і ўзроўні ўдзельнікаў, наяўнасці выставачнай інфраструктуры яна лічыцца адной з найбуйнейшых ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, паведамляе БелТА.

Асноўнай пляцоўкай стане спарткомплекс «Мінск-Арэна». Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама, мерапрыемства наведаюць больш за 50 афіцыйных дэлегацый з 30 краін - як традыцыйных дзяржаў-партнёраў, так і патэнцыйных дзяржаў-заказчыкаў беларускай вайсковай тэхнікі і ўзбраення.

 У выставе прымуць удзел амаль 140 экспанентаў з Беларусі, Германіі, Кітая, Казахстана, Расіі, Славакіі і Украіны. Кампаніі з Германіі і Славакіі ў гэтым годзе ўпершыню прымаюць удзел.

 


Міністр абароны Андрэй Раўкоў

Больш за 350 узораў ўзбраення і ваеннай тэхнікі прадставяць 11 расійскіх прадпрыемстваў абаронна-прамысловага комплексу. Другі раз свае магчымасці ў Мінску прадэманструюць вытворцы з Кітая.

 


Экспанаваць прадукцыю будуць амаль 80 беларускіх прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі. Навукова-тэхнічныя распрацоўкі прадставяць арганізацыі і навучальныя ўстановы Міністэрства абароны, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, МНС, а таксама Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Арганізацыі, якія ўваходзяць у сістэму Дзяржкамваенпрама, упершыню на выставе прэзентуюць каля 90 узораў ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі. Гэта і сродкі рухомасці, сродкі радыёлакацыі, радыёэлектроннай разведкі і барацьбы, сродкі паражэння.

 


Акрамя таго, вызначана экспазіцыя з адзінак тэхнікі са складу Міністэрства абароны, якая распрацавана, выраблена на прадпрыемствах абароннага сектара эканомікі і за апошнія некалькі гадоў прынятая на ўзбраенне Узброеных Сіл. Гэта радыёлакацыйныя комплексы, мабільныя радыёрэлейныя станцыі, сродкі радыёэлектроннай барацьбы, комплексныя сродкі аўтаматызацыі КП розных узроўняў ВПС і войскаў СПА і інш.

На адкрытай пляцоўцы аэрадромнага комплексу аэрапорта Мінск-1 таксама будзе размешчана экспазіцыя ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта танкі Т-34-85, Т-34-76, ІС-2, ІС-3, БТ-7, КВ-1, самаходныя ўстаноўкі СУ-100-10 і Іса-152, ствольная і рэактыўная артылерыя БМ-13 «Кацюша», 76-мм гармата ЗІС і 43-мм ПТП.

Важным складнікам выставы стане яе деловая праграма. Пройдуць пасяджэнні дзелавога савета пры Міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ і Каардынацыйнага савета ўпаўнаважаных органаў дзяржаў АДКБ па пытаннях рэкламна-выставачнай дзейнасці. Запланавана міжнародная навуковая канферэнцыя па вайскова-тэхнічных праблемах, якую ў гэтым годзе плануецца правесці ў фармаце секцыйных пасяджэнняў.

Як чакаецца, у пасяджэннях прымуць удзел прадстаўнікі навуковых устаноў, навукова-вытворчых аб'яднанняў і канструктарскіх бюро, кіраўнікі, навукоўцы і спецыялісты з Беларусі, Расіі і Кітая.

 па інф. Наша Ніва



Дата стварэння навіны 20.05.2017

Возврат к списку