АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Джульян Асанж застанецца ў амбасадзе Эквадору

Джульян Асанж застанецца ў амбасадзе Эквадору
20.05.2017
Заснавальнік «WikiLeaks» Джуліян Асанж звярнуўся да прэсы.

У пятніцу пракуратура Швецыі вырашыла зняць з Асанжа абвінавачванні ў згвалтаванні і адклікаць ордэр на яго арышт. Праз некалькі гадзінаў Асанж выйшаў на балкон амбасады Эквадору ў Вялікай Брытаніі, адкуль звярнуўся да журналістаў.

 

Паводле Асанжа, перад ім – «доўгая дарога». Швецыя не была адзінай краінай, якая высоўвала абвінавачванні супраць Асанжа – больш сур‘ёзныя маюць Злучаныя Штаты, якія абвінавачваюць Асанжа ўва разгалашэнні сакрэтных звестак праз публікацыю ўцечак на старонцы «WikiLeaks», заснаванай аўстралійцам.

 

З балкону амбасады Асанж заявіў, што «ніколі не выбачыць» таго, што ягоныя дзеці сем гадоў гадуюцца без бацькі.

 

Улады Вялікай Брытаніі паабяцалі затрымаць Асанжа, калі ён пакіне тэрыторыю амбасады – па справе аб парушэнні рэжыму вызвалення пад заклад.

па інф.belsat.eu

Асанж выходзіць да журналістаў на балкон сядзібы амбасады Эквадору ў Лондане. 19 мая 2017 года. Фота – Peter Nicholls / Reuters


Дата стварэння навіны 20.05.2017

Возврат к списку