АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Ваеннае становішча ва Украіне Выбары-2019 Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года пройдзе ў Беларусі і Латвіі

Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года пройдзе ў Беларусі і Латвіі
19.05.2017
Чэмпіянат свету па хакеі 2021 года пройдзе ў Мінску і Рызе. Рашэнне пра гэта прынятае 19 траўня ў Кёльне на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ).

 Дэлегаты кангрэса выбіралі гаспадароў чэмпіянату 2021 года з двух заявак — канкурэнцыю сумеснай заяўцы Беларусі і Латвіі складала Фінляндыя. У выніку галасавання беларуска-латвійская заяўка атрымала 55 галасоў, фінская — 52. Такім чынам, гульні чэмпіянату свету 2021 года пройдуць у Мінску і Рызе. Папярэдне даты турніру — з 7 па 23 траўня. І Беларусь, і Латвія другі раз будуць прымаць сусветнае хакейнае першынство. У Рызе чэмпіянат свету прайшоў у 2006 годзе, у Мінску — у 2014-м. У 2018 годзе найлепшыя хакейныя зборныя планеты збяруцца ў Даніі (Капенгаген і Хернінг), у 2019-м — у Славакіі (Браціслава і Кошыцэ), у 2020-м — у Швейцарыі (Цюрых і Лазана). Сумесная заяўка на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года была пададзеная ў ІІХФ 10 студзеня 2017 года. 19 студзеня ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя з удзелам кіраўнікоў сталіц Беларусі і Латвіі, а таксама кіраўнікоў хакейных федэрацый абедзвюх краін. Было заяўлена, што беларуская Федэрацыя хакея яшчэ ў сярэдзіне мінулага года абвясціла пра намер змагацца за правядзенне ЧС-2021, але рашэнне аб сумеснай заяўцы было прынятае ў апошні момант пасля звароту латвійскага боку. „Латвійская дэлегацыя сустракалася з Аляксандрам Лукашэнкам. І гэта было рашэнне прэзідэнта аб падаванні сумеснай заяўкі, у тым ліку і для ўмацавання адносін і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі”, — паведаміў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Максім Рыжанкоў. На прэс-канферэнцыі было сказана, што галоўныя сустрэчы турніру прыме Мінск, дзе пройдуць усе матчы пачынаючы з паўфінальнай стадыі. Адным з умоў таксама з’яўляецца выступленне зборнай Расіі на групавой стадыі ў Мінску, а зборнай Фінляндыі — у Рызе. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац паведаміў, што магчымае правядзенне ў Беларусі чэмпіянату свету-2021 стане для сталіцы менш затратным, чым у 2014 годзе, бо да першага чэмпіянату ў горадзе было пабудавана і мадэрнізавана шмат аб’ектаў інфраструктуры, паведамляе racyja.com.

 


Дата стварэння навіны 19.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку