АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Васіль Шлындзікаў: Сёння кожны кіраўнік прадпрыемства – кандыдат у турму

Васіль Шлындзікаў: Сёння кожны кіраўнік прадпрыемства – кандыдат у турму
19.05.2017
Эксперты лічаць абсурднай забарону на выезд за мяжу дырэктарам прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасці.

Кіраўнікам прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасці, могуць абмежаваць выезд за мяжу. Гэты захад прадугледжаны зменамі і дапаўненнямі ў закон «Аб выканаўчым справаводстве», што ўвайшлі ў дзеянне з 16 траўня.

Былы кіраўнік ААТ «Амкадор», сябра Экспертнай рады АГП Васіль Шлындзікаў пракаментаваў «Радыё Рацыя» абсурдную забарону:

- У такім выпадку можна сказаць, што дырэктары паловы (а можа і больш) дзяржаўных прадпрыемстваў ужо знаходзяцца ў статусе «невыязных». Бо ўсе яны маюць завінавачанасці. А наогул, гэта новаўвядзенне - нейкі абсурд, не ведаю, хто прымае такія «таленавітыя» пастановы. Людзі разважаюць нейкімі першабытнымі катэгорыямі, бо карысці ад такой пастановы не будзе абсалютна ніякай. Няўжо кіраўнік прадпрыемства хоча, каб у яго былі завінавачанасці? Ён і так круціцца, як можа.

- Які эфект можа быць ад такой пастановы?

- Эфект будзе такі, што і раней ніхто не хацеў ісці працаваць кіраўніком прадпрыемства, а цяпер і тым больш не захочуць ісці. Гэтая пасада страціла прэстыж, бо сёння чалавек працуе, а заўтра ні за што можа апынуцца за кратамі. Які тут прэстыж, калі сёння дырэктар прадпрыемства - патэнцыйны крымінальнік і кандыдат у турму? Усе гэтыя неадэкватныя захады прыводзяць толькі да спусташэння прадпрыемстваў і эканомікі. Але нашыя чыноўнікі, мабыць, па-іншаму не ўмеюць кіраваць.


Дата стварэння навіны 19.05.2017

Возврат к списку