АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзень волі-2019 Беларусь-Расія Выбары-2019 Праграма ураду Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн

Ватыканскаму мастацтвазнаўцу ўручаць беларускі ордэн
18.05.2017
22 мая былому дырэктару Ватыканскіх музеяў Антоніа Паолучы будзе ўручаны ордэн Францішка Скарыны

 Цырымонія пройдзе ў Ватыкане з удзелам Сяргея Алейніка, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе, і Аляксандра Гур’янава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы.

 

Указ аб уручэнні высокай дзяржаўнай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Святым Пасадам падпісаў 7 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

 

Антоніа Паолучы непасрэдна прычыніўся да арганізацыі і правядзення выставы беларускага сакральнага мастацтва ў Ватыкане «Іканапіс Беларусі XVII–XXI стагоддзяў» (на фота), што праходзіла ад 19 мая па 25 ліпеня 2016 г. і стала першай у гісторыі такога роду ініцыятываў з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях. Увазе наведвальнікаў былі прадстаўлены найбольш значныя творы беларускай іканапіснай традыцыі розных часоў. Усяго ў экспазіцыю ўвайшлі 33 іконы — каталіцкія і праваслаўныя.

 Ордэн Францішка Скарыны — дзяржаўная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi, а таксама пашырэння культурнай спадчыны беларускага народа і за асаблівыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.




Дата стварэння навіны 18.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку