АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Які лёс чакае "дармаедаў"?

Які лёс чакае "дармаедаў"?
18.05.2017
Кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавядае, ці змогуць “дармаеды”, які ўжо заплацілі падатак, вярнуць свае грошы.

Нагадаем, што дзеянне Дэкрэта аб “дармаедах” прыпынена, падатак больш не бяруць і нават абяцаюць вярнуць грошы тым, хто ўжо заплаціў у гэтым годзе.

Генадзь Фядыніч: Зараз у гісторыі з гэтым сумнавядомым дэкрэтам склалася такая сітуацыя, што вінаватымі аказаліся самі чыноўнікі, якія выконвалі загад, што ім быў дадзены зверху. Але, на маё меркаванне, поўнасцю дакумент ніхто адмяняць у будучым не збіраецца. Праўда, як і ў выпадку са шматлікімі указамі і дэкрэтамі, працаваць ён таксама не будзе. Гэта такое свайго роду мёртванароджанае дзіця.

РР: Як вярнуць грошы тым, хто ўжо заплаціў падатак за “дармаедства”?

Генадзь Фядыніч: Я ведаю некалькі выпадкаў, калі людзі звярталіся ў падтакавую інспекцыю з заявай аб вяртанні грошай, але пакуль ніхто нічога не вярнуў. І нават невядома, якім чынам гэта зробяць. Пра вяртанне грошай заяўлена, але не прапісана заканадаўча.

РР: На ваш погляд, калі б не было сацыяльных пратэстаў, ці пайшлі б улады на прыпыненне дзеяння дэкрэта?

Генадзь Фядыніч: Ні ў якім разе! І гэтая сітуацыя яшчэ раз паказала, што свае правы трэба абараняць тут і зараз. Па сваёй волі улада нічога для народа рабіць не збіраецца. Заробкі ў людзей па-ранейшаму зусім на нізкім узроўні, а патрабуюць, каб народ працаваў за капейкі. Што гэта за праца, калі заробак часам не дацягвае да мінімальнага бюджэта? Вось над чым трэба працаваць уладзе. Калі вы ўжо хочаце нешта патрабаваць з людзей, то найперш ім варта нешта і прапанаваць.

  Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя


Дата стварэння навіны 18.05.2017

Возврат к списку