АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Вынікі года 2018 Беларусь-Расія Выбары-2019 Праграма ураду Мінздраў: карупцыя Забойства Паўла Шарамета

У Венецыі з'явілася незвычайная скульптура: гіганцкія рукі трымаюць будынак

У Венецыі з'явілася незвычайная скульптура: гіганцкія рукі трымаюць будынак
17.05.2017
Гэтая праца італьянскага мастака Ларэнца Куіна (Lorenzo Quinn), прымеркаваная да Венецыянскай біенале.

У Венецыі з'явілася арыгінальная скульптура ў выглядзе велізарных рук, якія паўстаюць з вады і падтрымліваюць гістарычны будынак гатэля Ca 'Sagredo.



Па задуме аўтара, кампазіцыя павінна нагадаць людзям пра глабальнае пацяпленне і звязанымі з гэтым праблемамі Венецыі, якая можа моцна пацярпець або зусім знікнуць праз гэту з'яву.

Рукі сімвалізуюць два бакі чалавека — творчы і разбуральны, а скульптура закліканая выклікаць як пачуццё надзеі, так і страх. «Я хацеў вылепіць тое, што лічыцца самай тэхнічна складанай часткай чалавечага цела. У руцэ столькі ўлады — сіла любові, нянавісці, тварэння і знішчэння», — сказаў скульптар.



па інф.nn.by


Дата стварэння навіны 17.05.2017
Падзяліцеся навіной з сябрамі

Возврат к списку