АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Гісторыя дзяўчынкі, якая пасля прышчэпкі стала інвалідам, а сёння танчыць у вазку — новы выпуск ток-шоу «Белсата»

Гісторыя дзяўчынкі, якая пасля прышчэпкі стала інвалідам, а сёння танчыць у вазку — новы выпуск ток-шоу «Белсата»
17.05.2017
У новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка таксама абмяркоўвае з экспертамі, як магло здарыцца, што ў маладзечанскай радзільні памерлі дзве жанчыны, якія выглядалі цалкам здаровымі.

 Праз два тыдні пасля прышчэпкі на поліаміеліт Соню Празднову, якой на той момант яшчэ не споўнілася і шасці месяцаў, забралі ў рэанімацыю. Маці Соні кажа, што гаворка ішла ўжо пра выратаванне жыцця дзяўчынкі.

Калі стала зразумела, што вылечыцца немагчыма, маці Соні паспрабавала зрабіць усё, каб яе дачка была па-сапраўднаму шчаслівай.

Цяпер дзяўчынцы 14 год, у красавіку яна ў чацвёрты раз стала чэмпіёнкай свету па танцах. Разам з сяброўкай Соня вядзе блог на ютуб-канале.

Гісторыю Соні глядзець з 27.35.

У новым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» Глеб Лабадзенка таксама абмяркоўвае з экспертамі, як магло здарыцца, што ў маладзечанскай радзільні памерлі дзве жанчыны, якія выглядалі цалкам здаровымі. У студыю прыйшоў Ягор, муж загінулай Вікторыі Мышук. Іх сыну Давіду, які выжыў, ужо два гады.

nn.by


Дата стварэння навіны 17.05.2017

Возврат к списку