АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа ЧС-2018 Матулі 328:галадоўка Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

У Польшчы — рэвалюцыя на фармацэўтычным рынку

У Польшчы — рэвалюцыя на фармацэўтычным рынку
16.05.2017
Аптэка толькі для фармацэўта, яна павінна быць разлічаная на 3 тысячы чалавек, а адлегласць ад іншай аптэкі — не менш за 500 метраў.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў змены ў Фармацэўтычны закон, які некалькі тыдняў таму быў прыняты парламентам Польшчы, піша Новы час.

Асноўным новаўвядзеннем з’яўляецца правіла «аптэка — для аптэкара» — гэта азначае, што новыя аптэкі змогуць адкрываць толькі фармацэўты. Пры гэтым адзін фармацэўт зможа быць уладальнікам максімальна чатырох аптэк.

Акрамя таго, на 3 тысячы жыхароў гміны (найменшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка) павінна быць адна аптэка, а адлегласць паміж аптэкамі ў прамой лініі павінна складаць не менш за 500 метраў. Новы закон тычыцца толькі аптэк, якія адкрываюцца, ён не ахоплівае ўжо дзеючых. 

Асноўная мэта закону, паводле заканадаўцаў, — гэта дэканцэнтрацыя аптэчнага рынку.

Змены ў Фармацэўтычны закон сустрэліся з вострай крытыкай многіх эканамістаў, аптэкараў, фармацэўтаў ды іншых прадстаўнікоў фармацэўтычна-медычнага рынку. Паводле іх, закон абмяжоўвае канкурэнцыю і ўмешваецца ў свабодны рынак, у выніку чаго страцяць пацыенты, паколькі аптэка, не маючы побач канкурэнта, зможа дыктаваць цэны.


Цяпер у Польшчы працуе каля 15 тысяч аптэк і 25 тысяч фармацэўтаў. Палова ўсіх аптэк належыць да аптэчных сетак.




Дата стварэння навіны 16.05.2017

Возврат к списку

cashback