АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Брэнд HONAR прэзентаваў адзенне з матывамі слуцкіх паясоў

Брэнд HONAR прэзентаваў адзенне з матывамі слуцкіх паясоў
16.05.2017
Заснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: "Слуцкія паясы — адзін з адметных сімвалаў нашай краіны".

Калекцыя “Персіяна” ад брэнда HONAR – канцэптуальная аўтарская інтэрпрэтацыя матываў знакамітых слуцкіх паясоў. Узоры, кампазіцыя, дынаміка, а таксама іншыя асаблівасці знакамітых беларускіх вырабаў аб’ядноўваюцца з сучаснымі формамі і характэрнымі брэнду мінімалістычнымі акцэнтамі.

Заснавальнік брэнда HONAR Павел Доўнар: “Слуцкія паясы — адзін з адметных сімвалаў нашай краіны. Тэхналогія іх вытворчасці прыйшла з Усходу, тут яе ўдасканалілі ды адаптавалі для адлюстравання мясцовых асаблівасцяў. Назва калекцыі “Персіяна” адсылае нас да паходжання паясоў, а надпісы “SŁUCK”, якія сустракаюцца на элементах адзення, — падкрэсліваюць, што менавіта ў гэтым беларускім горадзе вытворчасць паясоў падобнага тыпу была найлепшай у свеце”.







па інф.marketing.by


Дата стварэння навіны 16.05.2017

Возврат к списку